Валютная выручка «Беларуськалія» узрасла

0

Летась вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій» здабыла звыш сарака мільёнаў тон сільвіту і выпусціла восем мільёнаў сто пяцьдзесят тысяч тон мінеральных угнаенняў.

Паводле слоў Валерыя Кірыенкі, галоўнага інжынера «Беларуськалія», каля 7,2 мільёна тон калію пайшло на экспарт, што абярнулася рэкорднай валютнай выручкай. Астатнюю колькасць угнаенняў аб’яднанне паставіла сельскай гаспадарцы нашай краіны.
Стымул для добрай працы быў самавіты: увесь год цэны на калій раслі. І ў пачатку снежня дасягнулі, напрыклад, для імпарцёраў Паўднёва-Заходняй Азіі пяцьсот долараў за тону. Па мяркаванню Уладзіміра Нікалаенкі, генеральнага дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Беларуская калійная кампанія», дэфіцыт мінеральных угнаенняў на сусветным рынку складае каля мільёна тон. Пры тым попыт на гэтую прадукцыю працягвае няўхільна павялічвацца. Прапанова ж застаецца прыкладна на адным узроўні. Вось рынак натуральным чынам і рэагуе на такую сітуацыю ростам кошту.
Па пяпярэдніх разліках, валютная выручка БКК за 2007 год узрасце, ў параўнанні з 2006 годам, на 140−200 мільёнаў амерыканскіх долараў.

Адзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии