Вучылішчу гарнякоў - чвэрць стагоддзя

0

Сёння гэта самае прэстыжнае прафесіянальнае вучылішча ў горадзе Салі-горску. Многія юнакі лічаць за гонар стаць яго навучэнцамі.

Для многіх салігарчан гэтая навучальная ўстанова стала традыцыйна-сямейным, бо гарнякамі былі іх дзяды, бацькі, а цяпер падоўжыць гэту справу павінны іх дзеці.
«Мне вельмі падабаецца тут вучыцца, — кажа Віталій Клязовіч. — Я атрымліваю добрую спецыяльнасць, а значыць, і магчымасць зарабляць грошы».
«Сёння вучылішча рыхтуе спецыялістаў па 11 спецыяльнасцям для горнай прамысловасці „Беларуськалія“, рабочых будаўнічых прафесій для ААА „Салігорскпрамбуд“, машынабудаўнікоў для завода „Універсал“ , — расказвае Віктар Грыбоўскі, дырэктар вучылішча. — З выпуску 180 чалавек мінуў-шага года 28 паступілі вучыцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, 22 — у тэхнікумы. Астатнія былі ўладкаваны на прадпрыемствы горада. Вучылішча мае добры спартыўны зал, таксама тут працуюць розныя гурткі. Каб стаць навучэнцам нашага вучылішча трэба мець добрыя адзнакі ў атэстаце».
У гэтым годзе быў конкурс на горнарабочыя прафесіі - 1,6, а на прафесію слесара і газаэлектразваршчыка — 2,1 жадаючых на вучэбнае месца. За 25 гадоў вучылішча выпусціла каля 5,5 тысячы спецыялістаў. Многія з іх сталі знакамітымі людзьмі горада Салігорска.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии