Слуцакі - у кнізе «Імёны свабоды»

0

Героямі кнігі беларускага пісьменніка Уладзімера Арлова сталі людзі, якія змагаліся за свабоду Беларусі на працягу XVIII — XXI стагоддзяў. У аўтарскай энцыклапедыі - 261 гістарычны партрэт беларусаў, сярод якіх ёсць і слуцакі.

Пісьменнік Альгерд Абуховіч, удзельнік паўстання 1863 года, бліскуча валодаў італьянскай, французскай, ангельскай і нямецкай мовамі, аднак для ўласных твораў, якія падпісваў псеўданімам Граф Бандынэлі, абраў беларускую. Святар Мікалай Шамяціла, прызначаны настаяцелем Слуцкага кафедральнага сабору ў 1914 годзе, з амбону гаварыў сялянам аб Беларусі і патрэбе яе незалежнасці.
Таксама чытач знойдзе ў кнізе Арлова гістарычныя эсэ пра Уладзіслава Галубка, які заснаваў у Слуцку адзін з першых нацыянальных тэатраў; Фабіяна Шантыра, палітыка і пісьменніка, ураджэнца Слуцку; Антона Сокала-Кутылоўскага, аднаго з кіраўнікоў Слуцкага паўстання; Рыгора Крушыну, ураджэнца Случчыны, які першы з беларускіх пісьменнікаў быў прыняты ў Міжнародны ПЭН-клуб, і іншых нашых славутых землякоў.
Уладзімер Арлоў паведаміў нашаму карэспандэнту, што гэтую кнігу нельга набыць у кнігарні. «Замовіць «Імёны свабоды» можна на сайце альбо пачытаць на сайце (Бібліятэка свабоды). Спадар Арлоў спадзяецца прыехаць у наступным годзе ў Слуцк і правесці прэзентацыю сваёй новай кнігі.

Таццяна Гусева

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии