Дыялогі вясковых балаболак

0

Як хутка бяжыць час. Быццам знічка прамільгнуў год. Была ў ім і радасць, і сум, хвіліны шчасця і сяброўскія здрады. Але ж няхай здрады і страты адыдуць у нябыт, а духоўныя загартаванасць і здабыткі стымулююць і вядуць нас далей па жыцці, натхняючы на новыя здзяйсненні, развіваючы нашы творчыя здольнасці.
«Творчы завулак» сардэчна віншуе нашых паважаных аўтараў і чытачоў з Новым годам і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва на паэтычнай і літаратурнай ніве. А першы выпуск рубрыкі ў гэтым годзе мы адкрываем вясёлыми вершаваными гумарэсками дэбютанта «Кур'ера» Мікалая Корбута, дырэктара Грозаўскага сельскага Дома культуры.

Бабулі аб дзядулях
Сустрэліся дзве бабулі Маруся і Гануля
Маруся:
Добры дзень табе, Гануля.
Як жывеш, здароўе як?
Мо прысядзем мы на лаву?
Не магу стаяць ніяк.

Гануля:
І табе прывет, Маруся,
Мы ж не бачылісь даўно.
А я з магазіна пруся —
Дзед адправіў па віно.

Реклама

Гануля:
Пару дзён таму назад
Мой набраўся як той гад.
Ды пайшоў спраўляць патрэбу,
Але ж дажджом размыла глебу.
Толькі, значыць, прымасціўся,
Гэткі вецер усхадзіўся.
Я пачула толькі грукат —
Будзе Фёдару навука.
Супер-пупер туалет
Скрыў ад дзеда белы свет.
Думала, прыйшоў капут,
Але выпаўз - тут як тут.
Дык цяпер нага ў гіпсу,
Вые дома, як Алсу.

Маруся:
Мой таксама небарака,
Знойдзе сам сабе прыгод.
Неяк летам мой Сямён
Падымаў у полі лён.
Раніцай, як пахмяліўся,
У абед яшчэ паддаў,
Ды спаць у снапы ён заваліўся,
А спіць Сямён мой як удаў.
Ну, а тут, як на халеру,
У поле выехаў пагрузчык.
Зачапіў снапоў ён меру,
Ды ў кузаў грузіць грузчык.
Мой жа тут якраз прачнуўся
Ды вылазіць са снапоў.
Так аб глебу звездануўся —
Не хапіла матных слоў.
Дык жа гэта мой Сямён
Устаў ды далей вяжа лён.
А небараку-трактарысту
Прыняў на грудзь грамаў трыста,
Бо перапудзіўся ён гэтак,
Што забыўся, як зваць дзетак.

Гануля:
Мой жа хрыч стары аднойчы
Усхапіўся позна ноччу.
Бачу: лезе на чардак,
Каб яго за ногу так.
Я ж схавала там паўлітры,
А ён сачыў за мною хітра.
Ды не на тую ён нарваўся.
Ну дык вось — поўзае стары,
Як тая крыса ў нары.
Ну, а я замест гарэлкі,
Уліла мачы паўмеркі.
Бачу: злазіць ён давольны,
Дастае стакан павольна.
Налівае гаспадар
І куляе божы дар.
Як яго перакрывіла,
Ды схапіўся ён за вілы.
Я ўцякала, як казуля,
Праз усё сяло, як куля.
З той пары, як што схаваю,
Не шукаў! Гарэлку маю!

Маруся:
Што ж сядзім з табой, Гануля?
Што й забылі, за чым ішлі.
Зачакаліся, не іначай,
Нас з табою мужыкі.

Гануля:
Я так думаю, Маруся,
Хай яшчэ павыюць там.
Бо не скора я прыпруся,
К табе ў госці завалюся.

Ішлі дзве жанчыны і, не бачачы адна адной, сутыкнуліся.
Сяброўкі
Феня:
Гэй ты, курыца сляпая!
Куды прэшся, як шальная?
Вочы ты свае разбуй,
Дамоў роўненька шыбуй.

Маня:
Гэта я табе сляпая?
Феня, ты ж сама дурная.
Прэшся, як карова тоўста,
Талія памерам з рост твой.

Феня:
А сама, як торба тая,
Усю яду ў сябе ўпіхае.
Мужыка свайго аб’ела,
Каб ты ноччу акалела.
Ён як спічка, як саломка,
Не пакорміць яго жонка.
Бо сама ўсё зжырае,
Яго ж ветрыкам хістае.
Маня:
Што хістае, то хістае,
Бо ён розуму не мае.
У цябе ж бярэ атруту
За маю, прычым, валюту.
Ты нагоніш сурагату,
Што не дойдзе ён да хаты.
Потым цэлы тыдзень просіць,
Каб дабіў яго хоць хтосьці.

Феня:
Каб у цябе язык распух.
Ладна, твой мужык — лапух.
А ў хляве ў цябе, кабета,
Ходзяць свінні, як шкілеты.
І яны таксама п’юць?
Ці ваду адну ім л’юць?
Бо сама ўсё зжыраеш,
Жыру, як парсюк, ужо маеш.

Маня:
На сябе б ты паглядзела.
Быццам сем было ацелаў.
Зад нібыта ў КамАЗа,
І не бярэ ж цябе зараза.
А скажы-ка ты мне, Феня,
Чаму цябе пакінуў Сеня?
Бо язык твой ядавіты,
Ды заўсёды быў ён біты.
У месяц вып’е ён сто грам,
Ты крычыш, як той баран.
І дурны б не ўтрымаўся,
Вось і Сеня твой зматаўся.

Феня:
Вой, ты божы адуванчык,
Наш ты жырненькі кабанчык.
Гэта ж твой мужык сляпы,
Бо ўжо штаны прапіў.
А к табе і ў дзень, і ў ночы
Лезе кожны, хто ахвочы.
Неяк ноччу я сачыла —
Сем мужчынак налічыла.

Маня:
Ты хлусі, ды не на столькі,
Бо як дам — не ўстанеш з койкі.
Ляпу, бачыш, ты раскрыла,
Сын твой вырас ў дэбіла,
Дачка, як і ты, — дурыла
І тваё свіное рыла.
На цябе мужык як гляне —
Адразу ўсё ў яго абвяне.

Феня:
А сама ж ты — прыгажуня,
Нос усюды свой усуняш.
Баба-ёжка, у натуры,
Ды мазгоў, як у той куры.
Словы два звязаць не можаш,
Да чаго ж тупая рожа.

Маня:
Зараз я і тры звяжу,
Ды цябе тут палажу.

Феня:
Добра. Што ты ўсхадзілась?
Мы ж сяброўкі як ні як.
Пасварылісь — памірылісь,
А ў мяне ж з сабой кан’як.

Маня:
Што сяброўкі, то сяброўкі,
Быццам бы сабака з воўкам.
Сталі пасярод дарогі
Ды раскінулі тут рогі.

Феня:
Лепш пайшлі на чай ка мне,
Ды віна там ёсць на дне.

Маня:
Пайшлі, канешне. Што чакаем?
Вып’ем румачку за чаем.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии