Cпецназавец стаў святаром

0

Жыў на Валожыншчыне хлопчык у росквіт сацыялізму. І, як мноства яму роўных, не раз задаваў сабе пытанне: «Кім я буду?» І не знаходзіў адказ. Вядома, школа гаварыла сваё: «Быць грамадзянінам, патрыётам абавязкова!» Але што гэта? Маці-настаўніца, бацька-інжынер раілі прафесію па свайму разуменню. Мо таму, у 1984 годзе, скончыўшы васьмігодку, ён паступіў у Мінскі тэхнікум электрасувязі. Не высахлі чарніла, якімі пісалі ў дыпломе аб атрыманай адукацыі, як абгалілі і забралі ў армію.
Там вучылі свайму. Воінская часць была асобнага прызначэння. А вялікая краіна Савецкі Саюз набліжалася да сваёй пагібелі. Тут не раз задумаешся, кім быць.
Яму давялося перажыць, сваімі вачыма ўбачыць уласны растрэл. І шчасліва пасля дзівіцца, чаму з аўтаматнай чаргі знайшла яго толькі адна куля, якая моцна не нашкодзіла здароўю. Пасля ён быў у радах «Талакі», актыўна хадзіў на дэманстрацыі. Вось тады першы раз у рукі трапіла Біблія. Паглядзеў на жыццё з розных бакоў.
Трэба сказаць, свой адбітак у яго поглядах на сусвет зрабіла жонка Ксенія Чэславаўна, з якой зарэгістравалі шчаслівы шлюб і павянчаліся ў 1994 годзе.
У 1996 годзе Аляксандр Сяргеевіч Драгун канчаткова вызначыў для сябе, кім быць: у гэтым годзе прыняў сан Святара. Сёння ён у чыне Іярэй, святар Свята-Мікалаеўскай Царквы гарадскога пасёлка Урэчча. З’яўляецца студэнтам шостага курса Духоўнай семінарыі.
— Я прыехаў у дзейнічую царкву. Знайшліся такія, што раілі мне адсюль уцякаць. Але вырашыў па-іншаму: нікуды адсюль не паеду. Прыхаджане царквы старэюць, моладзь співаецца. У пасёлку многа дзяцей, кінутых на самавыжыванне. Будучае пакаленне трэба неадкладна ратаваць. З гэтага я пачаў сваю працу як святар. Дапамаглі людзі з мясцовай улады. Мы хутка знайшлі паразуменне з уладай і насельніцтвам. У час летніх канікул арганізавалі для дзяцей з ненадзейных сямей лагер, знаёмілі іх з асновамі рэлігіі. Бо чалавек, які ведае Бога, ніколі не зробіць дрэннага. З цягам часу ў царкву стала прыходзіць больш моладзі. Кожная выратаваная душа мне ў радасць.
Тры гады жыў пры царкве чалавек, які мо пяць разоў быў на зоне. Сваёй мэтай жыцця ставіў прызнанне яго “аўтарытэтам” сярод падобных. Сёння спадзяюся, што на зону ён больш не вернецца. Лічу вінаватымі сродкі масавай інфармацыі, асабліва тэлебачанне, у дрэнным выхаванні людзей. У нашай сям’і дзеці глядзяць тэлефільмы без насілля. У вольны час абмяркоўваем прагледзены відэаматэрыял. Мае дзеці ад гэтага не менш адукаваныя,- гаворыць Аляксандр Сяргеевіч.
Дзяцей у яго сям’і сямёра. Малодшаму — адзін год і восем месяцаў, старэйшай — трынаццаць гадоў. Штодня вязе на мікрааўтобусе сваіх школьнікаў праз усё мястэчка ў беларускую школу, па дарозе збіраючы суседскіх дзяцей. За такую магчымасць дзякуе цёшчу, бо тая купіла аўтобусік на грошы, што зарабіла ў час нядоўгага пражывання ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Выплату грашовага крэдыту на пабудову свайго жылля, па указу Прэзідэнта, адмянілі, як многадзетнай сям’і. Гэта стала добрай дапамогай у сямейнай справе. Аляксандр Сяргеевіч лічыць, што сваё падвор’фце выхоўвае дзяцей працавітымі, яднае з прыродаю.
Час на бяседу быў кароткі, Аляксандр Сяргеевіч паспяшаўся ў царкву на службу. Адбылася невялічкая бяседа з матушкаю — Ксеняй Чэславаўнай.
— Я працавала медыцынскай сястрой, Саша прыйшоў лячыць зубы, так пазнаёміліся. Лічу сябе шчасліваю. Мой лёс — гэта дар Божы. Сям’я, дзеці, муж, павага, разуменне — цяжкасцей як не было. У адносінах з мясцовымі кабетамі адчуваю, што я трошкі не такая: у мяне сямёра непаўналетніх дзяцей. У раёне мы адзіная такая сям’я. Крыху, мабыць, адрозніваюся ў адзенні. У астатнім з усімі знаходжу паразуменне.
Чытачкам газеты “Інфа-Кур’ера” адрасую сваю параду: штодня знаходзіць хвілінку духоўнага супакою, уміратварэння.

Уладзімір Амяльчэня

Уся вялікая сям’я Драгуноў пад час сняданку
Cпецназавец стаў святаром

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии