Памятныя спаборніцтвы

0

На так даўно ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе гарадскога пасёлка Урэчча адбыўся шосты адкрыты Рэспубліканскі дзіцяча-юнацкі турнір па барацьбе самба на прызы майстра спорту міжнароднага класа Юрыя Сенажацкага.

У гэтым турніры, акрамя гаспадароў - юных урэцкіх ды любанскіх самбістаў, удзельнічалі каманды з Баранавічаў, Беразіно, Нясвіжа і Мінска.
Юрый Сенажацкі, трохразовы чэмпіён Еўропы, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету, ўжо развітаўся з вялікім спортам. Зараз гэты знакаміты барэц даволі паспяховы бізнесмен: заснаваў і ўзначаліў адну са сталічных фірм, якія працуюць у сферы вытворчасці і гандлю будаўнічым інструментам. Але Юрый Аляксандравіч не забывае, што сам некалі быў пачынаючым спартсменам. Таму разам з мясцовымі ўладамі і арганізаваў на радзіме — на Любаншчыне, дзе і рабіў першыя крокі ў сваёй спартыўнай кар’еры, згаданы турнір.
— Турнір ставіць перад сабою мэту, — расказаў знакаміты барэц, — даць юным самбістам магчымасць памерацца майстэрствам з калегамі з іншых раёнаў, выявіць маладыя таленты ды і наогул падтрымаць развіццё дзіцячага спорту і самба, у прыватнасці, на перыферыі, у беларускай глыбінцы. Бо менавіта адтуль, як паказвае практыка, выходзіць мноства спартыўных зорак.
Памятныя спаборніцтвыДарэчы, ФАК у гарпасёлку Ўрэчча з’явіўся зусім нядаўна. Пад яго прыстасавалі будынак былога мясцовага кінатэатра «Космас», якім апошняе дзесяцігодзе ніхто не карыстаўся. У рэканструкцыі памяшканняў удзельнічалі ўсё прадпрыемствы, арганізацыі і гаспадаркі раёна. Сёння тут не толькі прасторная гульнёвая зала (у ей і трэніруюцца юныя ўрэцкія барцы), але і трэнажорная зала, зала для більярду, зручныя кабінеты для персаналу, раздзявалкі, душавыя.
Увогуле на Любаншчыне надаецца вялікая ўвага дзіцячым заняткам фізічнай культурай і спортам. Свежым прыкладам такой увагі стала прадастаўленне добраўпарадкаванага жылля аднаму з трэнераў па лёгкай атлетыцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Сёлетні турнір супаў з важнай падзеяй у гісторыі спорту нашай краіны. Беларускія барцы на чэмпіянаце свету па самба, які ў лістападзе праводзіўся ў Празе, упершыню сталі мацнейшымі ў камандным заліку. Многія з тых, хто ствараў гэтую перамогу, прыехалі сюды, каб павітаць юных спартсменаў. У іх ліку былі Уладзімір Япрынцаў, старшыня Беларускай федэрацыі самба, заслужаны майстар спорту, Вячаслаў Кот, галоўны трэнер нацыянальнай каманды самбістаў, Магамет Рамазанаў, праслаўлены айчынны барэц, Вераніка Казлоўская, дзяржаўны трэнер, васьміразовая чэмпіёнка свету па самба і двухразовая — па барацьбе сумо і іншыя.
Эмацыянальны накал паядынкаў, дынамічных, насычаных эфектнымі кідкамі, быў надзвычай вялікім. Асабліва ў малодшых падгрупах. Юныя самбісты стараліся з усіх сіл, паказваючы і някепскае валоданне тэхнікай барацьбы, і выдатныя байцоўскія якасці - упорства, вынослівасць, цярплівасць і волю да перамогі. Давялося, напрыклад, назіраць, як нейкае хлапчанё, трапіўшы на балявы прыём саперніка, крыху траўміравала руку. Аднак мужна довяло схватку да канца і толькі пасля звярнулася за дапамогай да медсястры.
Паядынкі, якія судзілі прафесійныя рэферы, праводзіліся на двух дыванах. Таму даволі хутка справа дайшла да фінальных схватак, якія сталі ўпрыгожваннем турніру. Цудоўнае барцоўскае майстэрства ў сваіх вагавых і ўзроставых катэгорыях прадэманстравалі мінчане Арслан Мамаеў, Ваэ Утхаян і Косця Багданаў, нясвіжанін Арцём Панасюк, любанчане Максім Сенажацкі і Мікалай Раманчук, урэчцы Жэня Рымар і Аляксей Чарняўскі, Аляксей Бутэвіч з Баранавічаў, Дзіма Смычок з Беразіно і іншыя, што занялі першыя месцы. Пераможцаў узнагародзілі кубкамі, медалямі, граматамі і камплектамі барцоўскай формы. Не пакрыўдзілі таксама ўзнагародамі другіх і трэціх прызёраў турніру.

Сяргей Любшын

Реклама

Новость в тему
С пятницы по воскресенье 21−23 декабря с Солигорске прошёл турнир по мини-футболу памяти заслуженного тренера Беларуси Ивана Щукина.
В спортивных состязаниях приняли участие пять команд нашего региона, состоящие из юных спортсменов в возрасте до 13 лет. По итогам встреч 1-е место за ребятами из Слуцка. На 2-м команда из Старых Дорог, на 3-м — одна из двух солигорских команд. 4-е заняла команда из Пухович, 5-е — вторая команда из Солигорска.
Андрей Фузоров, Александр Костюкевич, тренеры слуцкой команды

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии