«Мабільны горад» у Любані

0

Новы салон-магазін з такой назвай, які спецыялізуецца на продажы сродкаў мабільнай сувязі і партатыўнай лічбавай тэхнікі, нядаўна адкрылі ў Любані.

Назвай новага салона стаў брэнд сталічнай кампаніі «Мабільны горад», якая, у сваю чаргу, з’яўляецца афіцыйным павераным кампаніі Velcom. Мінчане і прапанавалі згаданую праграму стварэння адзінай рэспубліканскай сеткі, асаблівасцямі якой стануць агульны пазнавальны стыль дызайну ўсіх гандлёвых кропак, высокая якасць тавараў, частка якіх будзе пастаўляцца эксклюзіўна, а таксама вялікі спектр паслуг і сервіснага абслугоўвання. Пакуль, праўда, такіх кропак дзве: першая адкрыта ў Лідзе, другая — якраз у Любані. Але да канца гэтага года іх лік вырасце да сямі, а ў сярэдзіне будучага — да шасцідзесяці.
«Мы рады, што ў нашым горадзе з’явіўся такі салон-магазін, — заўважыла намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Тамара Дастанка, — дзе ёсць магчымасць набыць якасныя і сертыфікаваныя сродкі мабільнай сувязі».

Сяргей Любшын

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии