Замах на мільён долараў

0

Камплекты школьнай формы для хлопчыкаў і дзяўчынак, распрацаваныя дызайнерамі закрытага акцыянернага таварыства «Калінка», карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў Расійскай Федэрацыі. Іх з задавальненнем набываюць гандлёвыя прадпрыемствы Масквы, Екацярынбурга, Растова-на-Дану і іншых гарадоў суседняй краіны.

Увогуле ж на пастаўках адзення на расійскі рынак «Калінка», паводле слоў намесніка дырэктара ЗАТ па камерцыйных пытаннях Марыі Нікіцінай, зарабіла сёлета каля пяцісот тысяч долараў. У будучым годзе салігарчане маюць намер значна актывізаваць сваю дзейнасць на гэтым рынку, каб давесці экспарт у Расію да мільёна долараў. «Мы штогод амаль на сто працэнтаў абнаўляем дзіцячы асартымент і менавіта гэта спрыяе нашым поспехам», — патлумачыла Марыя Нікіціна.

Сяргей Любшын

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии