У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінске 12 снежня адбыўся вечар, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння паэта беларускай эміграцыі Рыгора Крушыны (Козака).
Рыгор Крушына нарадзіўся 3 снежня 1907 года ў вёске Бязверхавічы Слуцкага района і памёр 27 сакавіка 1979 года ў ЗША.
На вечары адбылася прэзентацыя кнігі Крушыны «Кантата самотных. Вершы і паэмы», недаўна надрукаваная ў сталічным выдаўніцтве «Кнігазбор».
У канун 100-годдзя паэта яго сын Ігар Козак, пражіваючы ў ЗША, даслаў у Беларусь рукапіс бацькі і яго пераклады. У «Кантату самотных» увайшло звыш трохсот твораў, у тым ліку каля ста друкуемых упершыню. У кнігу ўключаны ўспаміны аб бацьке Ігара Козака і знакамітага дзеяча беларускай эміграцыі Янкі Запрудніка», — зазначыў Міхась Скобла.
Шкада, што ў Слуцку правесці вечар памяці знакамітага земляка, напрыклад, у той жа бібліятэцы актывісты грамадскасці не змаглі, і ён адбыўся на прыватнай кватэры. На ім прысутнічалі даследчык творчасці Рыгора Крушыны Анатоль Сідарэвіч, пісь-меннік Міхась Скобла, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, дваюродны брат паэта Міхаіл Козак і прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі.
Аддзел навін