Конкурс ад ТБМ працягваецца

0

У «Кур'еры» (№ 45 ад 8 лістапада) паведамлялася, што Слуцкая гарадская арганiзацыя ГО «Таварыства беларускай мовы iмя Фран-цiшка Скарыны» абвясціла конкурс на тэму гiсторыі Слуцкай гiмназii — як гісторыі навучальнай установы, так і гiсторыі яе выпускнiкоў.

Тэрмін, да якога можна дасылаць працы, падоўжаны да 30 студзеня 2008 года, — паведамляе ў размове з карэспандэнтам «Кур'ера» Мікалай Курыльчык, старшыня Слуцкай гарадской арганізацыі. Працы (жывапiсныя i графiчныя творы выяўленчага мастацтва) могуць быць выкананы як iндывiдуальна, так i групай; як самастойна, так i з дапамогай кiраўнiка. Журы конкурсу вызначыць па 3 лепшыя работы ў кожным жанры. Пераможцы будуць узнагароджаны падарункамі.
Працы дасылаць на паштовы адрас (223 610 Слуцк, п/с 23) ці па электроннай пошце (e-мail: baradzied@tut.by). Даведкi па тэлефонах: 657−90−45, 854−31−53.

Алесь Дастанка

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии