Бытавыя замалёўкі

0

У псіхіятра
— У сне заўсёды жонку бачу:
То ў хлеве, то ля ганку,
То на рацэ са мной рыбачыць,
То ў лесе, — кажа Янка. -
Прачнуся — круціцца пад бокам…
Што з ёй рабіць, не ведаю…
… Тут доктар, не міргнуўшы вокам:
— Хай прыйдзе, я абследую!

Чэсны адказ
— Пасля абеда што рабіць
Каханы будзе для Венеры?
Захоча посуд ён памыць?
— Не любая, чакаць вячэру…
Шчырае люстэрка
Люстэрка ўзяла «зорка»
сучасная,
Спытала: Скажы, маё сонейка
яснае…
Нешта ты вельмі, люстэрка,
скрывілася,
Мо з тварам маім што-небудзь
зрабілася?"
— Доктар твой твар зрабіў
касабокім —
Ён падцянуў табе вуха пад
вока…

Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии