Раднейшага бацькі не бывае

0

Гэту сям’ю ведаюць далёка за межамі Салігорска. А знакаміта сям’я тым, што адзін мужчына вырасціў чатырох сыноў, сам не быўшы жанатым.
Быў час, калі па вялікія грошы ехалі людзі ў Якуцію здабываць золата. Паехаў туды, на бераг Ледавітага акіяна, у пасёлак Энтузіястаў, і Аляксандр Артамонаў, малады бадзёры баяніст. Ён не разбіраўся ў тэхніцы, якая працавала ў вечнай мерзлаце, але добра разбіраўся ў музыцы, у арганізацыі культурна-масавага адпачынку. Таму сярод золатаздабыдчыкаў адчуваў сябе вольна, меў павагу.
Але аднойчы ў рукі трапіла нейкім прывезеная газета «Савецкая Беларусь». У адным артыкуле расказвалася, што ў Віцебскі дом нехта падкінуў маленькага хлопчыка. З таго часу Аляксандр Віктаравіч згубіў спакой. Ён абураўся на тых, хто адрокся ад дзіцяці. Ноччу прачынаўся ў мокрым поце, адчуваў сябе хворым: не давала жыцця хваляванне за хлопчыка. З пасёлкам золатаздабыдчыкаў прыйшлося развітацца.
Нялёгка і зусім не проста было забраць дзіця з прыюту. Куды лягчэй і прасцей было яго туды спіхнуць. Многа сіл і выдумкі страціў у барацьбе з бюракратамі Аляксандр Артамонаў. Усе здзіўляліся, як гэта нежанаты мужчына возьме гадаваць чужое дзіцятка, якую карысць з гэтага хоча мець. Усё ж перамог. Другога жніўня 1990 года хлопчыка забраў і даў яму імя Герман Аляксандравіч Артамонаў.
Скора з таго ж дзіцячага дома прыйшлося ўзяць яшчэ аднаго хлопчыка, каб Герману было весялей. Пазней Аляксандр Віктаравіч з Салігорскага дзіцячага дома ўзяў да сябе яшчэ дваіх хлапчукоў.
Герман скончыў педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, працаваў трохі ў роднай Салігорскай школе, цяпер ён аспірант гэтага універсітэта, працуе над дысертацыяй.
— У нас вельмі добрыя адносіны ў сям'і, моцная мужчынская дружба, — расказвае Герман.
— Мы вельмі любім і шануем свайго бацьку. Ён для нас бацька, маці і бабуля, раднейшага бацькі не бывае.

Уладзімір Амяльчэня

Сын Герман (злева): «Мы вельмі любім і шануем свайго бацьку»

Реклама

Раднейшага бацькі не бывае

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии