Усталяваны памятны знак слуцкім паўстанцам

0

Да гаспадара адзінага на Беларусі прыватнага мастацкага музея завіталі ўдзельнікі паездкі па мясцінах, дзе адбывалася паўстанне Падарожжа, прысвечанае 87-ай гадавіне ўгодкаў Слуцкага збройнага чына, было араганізавана РГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры», партыяй БНФ і грамадскім аргкамітэтам па ўвекавечванню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Да іх далучыліся жыхары Слуцка і Салігорска і Яна Паўлава, аташэ амбасады Чэхіі ў Беларусі.
Анатоль Белы з’яўляецца аўтарам памятнага знака сумесна са сваім братам Міхаілам Белым і мастаком-афарміцелем Уладзімерам Каравацкім. У размове з журналістам «Кур'ера» ён сказаў, што ідэя стварэння помніка слуцкім паўстанцам была агучана ім ў прэсе яшчэ ў 1992 годзе.
Усталяваны памятны знак слуцкім паўстанцам«Быў аб’яўлены конкурс, у якім прыняў удзел скульптар Міхаіл Інькоў (аўтар помніка святой Сафіі Слуцкай — ад аўтара). Ён стварыў дзве рабочыя мадэлі помніка. На жаль, той праект не быў выкананы з-за адсутнасці грошай. Зараз я шчаслівы, што ажыццявіў сваю даўнюю задуму», — гаворыць Анатоль Белы.
Памятны знак, у аснову якога пакладзена ідэя аднаго з праектаў скульптара Інькова, уяўляе сабой выцінанку па металу (пласкасную скульптуру) памерам 3 на 2,5 метры, усталяваную на вышыні сем метраў на даху дома-музея. На шасціканцовы крыж святой Еўфрасінні Полацкой пакладзена выява паўстанца. Ён пагібае, але рукой засланяе старажытны беларускі герб «Пагоня», змешчаны ў цэнтры пячаткі «Часовай рады Случчыны Беларускай Народнай Рэспублікі». У аснаванні знака напісана: «Тым, хто пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына».
Каб ускласці вянок і кветкі да знака, маленькаму хлапчуку Вітаўту прыйшлося ўзбірацца па лесвіцы. Анатоль Белы звярнуўся да слуцакоў з прапановай паклапаціца знайсці ў горадзе сядзібу і ўсталяваць на ёй такі памятны знак.
Святар незарэгістраванай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы пратаіерэй Леанід Акаловіч асвяціў памятны знак і сядзібу музея.

Таццяна Гусева

Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.