Казённая хата стала як родная

0

У цэнтры кругласутачнага пражывання пенсіянераў і інвалідаў, што на тэрыторыі былога ваеннага гарадка ў мястэчку Урэчча Любанскага раёна, сёння пражываюць 35 чалавек — 18 мужчын і 17 жанчын.

Пасля таго, як ваенны гарадок пакінулі армейцы, некалькі гадоў яго будынкі пуставалі. У адным з іх пасля рэканструкцыі адкрылі сацыяльны цэнтр для пенсіянераў і інвалідаў.
У пачатку красавіка тут пасялілся першыя жыхары. Сярод іх 10 інвалідаў другой групы і адзін першай, 5 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 18 адзінокіх і 17 адзінокапражываючых.
«Дачка жыве ў Магілеве, а сын у вёсцы Калінаўка, працуе лясніком, — расказвае Надзея Нікіфараўна. — Прадала хату, паехала да сына. Было ўсё добра, пакуль нявестка не пачула смак у гарэлцы. Два гады я бадзялася па чужых хатах. Начальства раёна адгукнулася на маю просьбу, і з часу адкрыцця Цэнтра жыву тут. Дзякуй за гэту хату».
«Трымаем адзін пакойчык свабодным на выпадак, калі нашы жыхары пажэняцца, — з аптымізмам гаворыць дырэктар Інна Ягуш. — Ведаем, такое вяселле магчыма».

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии