Жыццёвыя замалёўкі

0

Мае гады — маё багацце
— Паведай мне, мая зязюлька…
— Што зацікавіла матульку?
— Ці ведае каханы Жэня
Твае гады ад нараджэння?
— Пытае іншы раз, матуля,
Але, каб людзі не пачулі…

Дыялог
— Мяне кахаеш?
— Так, кахаю…
Намер жаніцца нават маю…
— А моцна?
— Ці не бачыш хіба?
Паразбіваў каменнем шыбы…
— Тады чаму так рэдка ходзіш?
— Калі патрэбны, сама знойдзеш…

І чаму яны не скардзяцца?
— Не чую скарг ад пацыентаў
Я, дзякуй Богу, на сябе…
— Калега, скаргі з таго свету
Не далятаюць да цябе!

Реклама

Ля акварыума ў кафэ
У акварыуме п’яны
Залатую рыбку ўбачыў…
Кажа ёй: «Дай мне, Кас’яну,
Ты машыну, ды і дачу!
Не дасі, цябе падсмажу,
На патэльні мне паскачаш!»
— Ёсць машына! — побач кажа
Участковы, — Знойдзем й дачу!

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии