Пасадзілі сад

0

Да сямідзесяцігоддзя Мінскай вобласці ў Салігорску ў скверы «Маладосць» супрацоўнікі райвыканкама, студэнты эканамічнага тэхнікума і дэпутаты райсавета агульнымі намаганнямі разбілі новую алею і пасадзілі 34 ёлкі і клёны.

Усяго тут будзе высаджана 70 дрэў. Парк «Маладосць» — адзін з першых паркаў горада. Некаторыя яго дрэвы ўжо састарыліся і пры моцным ветры з’яўляюцца пагрозай для адпачываючых, таму з цягам часу будуць выразацца. Новыя пасаджаныя дрэўцы будуць упрыгожваць горад доўга.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии