Можа адгукнуцца родзічы айца Івана

1

У нядзелю 11 лістапада ў ранішняй передачы беларускага радыё «Воскресное слово» прагучала вестка пра лёс нашага земляка, расстралянага разам з тысячамі святароў-манахаў у 1937 годзе на ўскраіне горада Варонежа. Там у час раскопак масавых захараненняў, праведзеных сёлета, была сярод касцей знойдзена паперка памерам з запалкавы карабок, на якой значылася прозвішча «Иван Александрович Духовский, священник». У архівах ФСБ (колішняго НКУС) адшукалі яго крымінальную справу. У 30-я гады ён працаваў святаром у Слуцкім уездзе (а гэта — і Капыльскі, і Старобінскі, і Грэскі раёны па тым часе). Потым выехаў у Варонеж і працаваў рабочым у нейкай арцелі, дзе ў 1937 годзе і быў арыштаваны.
З той пары мінула 70 гадоў. Магчыма, прачытаўшы гэтыя радкі, адгукнецца хоць які дальні ці блізкі сваяк, ці сусед, або сябра айца Івана Духоўскага, прыняўшага смерць далёка ад сваёй роднай Случчыны.

Міхась Тычына

Гэты ліст падштурхнуў рэдакцыю да пошуку дадатковай інфармацыі аб нашым земляку. У выніку ў Інтэрнэце на сайце «Благовест-инфо» быў знойдзены матэрыял, у якім расказвалася аб перазахаванні астанкаў 336 ахвяр сталінскіх рэпрэсій, што былі захаваны ў снежні 1937 года ў ваколіцах пасёлка Дубоўка, на паўночна-усходняй ускраіне Варонежа. Па адзнаках гісторыкаў, у агульных ямах ляжыць да 10 тысяч цел рэпрэсаваных.
Пад час апошняй эксгумацыі астанкаў пошукавыя атрады выявілі сярод чалавечых касцей кашалёк. У ім быў невялікі ліст паперы, які аказаўся фрагментам пратаколу вобыску грамадзяніна Духоўскага Івана Аляксандравіча, 50-ці гадоў ад нараджэння. Захаванні ў той яме, як высветлілася, праведзены ў дзень, што пазначаны ў расстрэльным спісе, дзе ёсць імя і Івана Духоўскага.
Па матэрыялах крымінальнай справы ўдалося ўдакладніць, што Іван Духоўскі, былы святар, ураджэнец Слуцкага уезда Мінскай губерні, прыехаў у Варонеж у жніўні 1937 года і ўладкаваўся на работу краўцом у арцель інвалідаў. Яго пастырскую біяграфію ўдакладніць па крымінальнай справе немагчыма, але захаваўся пашпарт Івана Аляксандравіча, толькі чамусьці без фатаграфіі. У лістападзе 1937 года былога святара арыштавалі, а 17 снежня па прыгавору «тройкі» (артыкул 58-ы Крымінальнага кодэкса РСФСР) расстралялі.
У тыя часы ён лічыўся антысаветчыкам-рэцыдывістам. У матэрыялах крымінальнай справы адзначаны два яго папярэднія арышты за антысавецкія выказванні, калі святар жыў у Беларусі. Іван Духоўскі гаварыў, што ў СССР не ўдалося пабудаваць абяцаны «рай на зямлі», што рабочыя ў краіне перамогшага сацыялізму з’яўляюцца беднымі. Мабыць, ратуючыся ад праследаванняў, святар і з’ехаў у Варонежскую вобласць.
Сям’я Івана Духоўскага на момант яго арышту пражывала ў Беларусі. Па ўсіх меркаваннях, яшчэ мог застацца жывым малодшы з траіх дзяцей Івана Духоўскага, які нарадзіўся ў 1925 годзе.
Айцец Міхаіл Вейга, Благачынны цэркваў Слуцкай акругі, настаяцель Свята-Міхайлаўскага сабору, паведаў рэдакцыі, што, па дадзеных, якімі валодае Царква, святар Іван Духоўскі нарадзіўся ў 1887 годзе ў Гродзенскай вобласці і нёс службу ў вёсцы Пясочнае (цяпер Капыльскі раён).
Як бачым, некаторыя дэталі біяграфіі Івана Духоўскага патрабуюць удакладненняў. Хочацца верыць, што на гэты матэрыял адклікнуцца тыя, хто валодае хоць нейкай інфармацыяй пра айца Івана і яго сям’ю, і з іх дапамогай стане магчымым зрабіць такія ўдакладненні.

Реклама

Леанід Рыгорыч

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Леонила Тополь
Леонила Тополь
23 мая 2010 23:18

Духовской Иван Александрович-мой дедушка по линии матери.
Много слышала о нём от Марии Васильевны Духовской-моей бабушки, которая жила в моей семье.
В 2008 году посетила Воронеж, захоронения в Дубовке. Поклонилась праху моего дедушки. Получила ксероксы некоторых архивных документов по его делу. Полностью дело просмотреть не представилось возможным, т.к.необходимо получить разрешение после предоставления ряда справок.
Надеюсь наладить связь с Вами и также многое уточнить для себя.