Пабудуюць суперцяпліцу

0

Салігорскія будаўнікі атрымалі заказ ад аграфірмы «Бярэсце», што ў Брэсцкай вобласці, на будаўніцтва цяпліцы, падобнай той, што ўзведзена каля Ждановіч пад Мінскам.

Па словах Дзмітрыя Дзялендзіка, галоўнага інжынера УМ-108 «Салігорскпрамбуда», на месца новабудоўлі ўжо ад’ехала брыгада будаўнікоў.
«Цяпліца плануецца па плошчы крыху меншая, чым каля Ждановіч, але па аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў аналагаў ёй няма. Будаўніцтва будзем весці ад фундамента да апошняга цвіка і здадзім аб’ект у наступным годзе. Штогод цяпліца будзе эканоміць каля 40% энергарэсурсаў у параўнанні са звычайнымі падобнымі аб’ектамі», — адзначыў Дзмітрый Дзялендзік у размове з карэспандэнтам «Кур'ера».

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии