Замалёўкі ад Міколы Мельнікава

0

Толькі заўважыў
— Мы шмат гадоў жанатыя з табою,
Але заўважыў, любая мая,
Што ты была пяшчотная са мною
Тады, калі прыносіў грошы я…

Знерухомеў
Аб пацалунку я малю
Цябе ўжо колькі часу?
Не будзе — дрэнная зраблю
З сабою… тут адразу…
— А сам, каханы, што сядзіш?
Такога не чакала!
І ў адну кропку ўсё глядзіш —
Мо, паралізавала?

Пахваліўся
Вось размаўляюць карапузы:
— Вышэй мой бацька за твайго…
— Але ў майго такое пуза,
Нібыта ў коніка таго!

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии