У Старых Дарогах з’явіўся помнік Касцюшку

0

У прыватным музеі выяў-ленчага мастацтва, які знаходзіцца ў Старых Дарогах, 16 кастрычніка адбылася ўрачыстая прэзентацыя помніка Тадэвушу Касцюшку, герою барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалітай.

Аўтары помніка — мастакі Алесь Цыркуноў, Анатоль Крывенка і кіраўнікі праекта Анатоль і Міхаіл Белыя — зазначаюць, што пласкасная скульптура была ўсталявана да 190-годдзя з дня смерці героя. Суседам Тадэвуша Касцюшкі ў Старых Дарогах стаў яшчэ адзін нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі.
Наступная значная падзея на сядзібе Анатоля Белага адбудзецца напрыканцы лістапада — адкрыццё помніка героям Слуцкага збройнага чына. «Прыйдзе час, калі скульптура слуцкім героям будзе ўсталявана на іх радзіме», — спадзяецца Анатоль Белы.

Таццяна Гусева

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии