Салігорская гідраэлектрастанцыя дае прыбытак

0

Працуе Салігорская малая гідраэлектрастанцыя каля года і за гэты час паказала сваю эфектыўнасць.

Калі яна праектавалася, а потым і ўзводзілася, было немала спрэчак наконт мэтазгоднасці гэтай станцыі. Тым больш, што будаўніцтва аб’екта малой энергэтыкі было першым у нашым рэгіёне.
Салігорская гідраэлектрастанцыя дае прыбытакПа словах Мікалая Дарашэвіча, начальніка станцыі, з прычыны засушлівага надвор’я і небывала нізкага ўзроўня вады ў Салігорскім вадасховішчы, усё лета працавала адна турбіна, а на працягу двух месяцаў яна ўвогуле спынялася. Але і пры такіх умовах малая гідраэлектрастанцыя выпрацавала каля паловы мільёна кілават электраэнергіі і дала за 2007 год прыбытак 7 мільёнаў рублёў.
На думку Мікалая Дарашэвіча, попыт на такія малыя гідраэлектрастанцыі ў будучым будзе расці і далей. Ужо зараз прынята Рэспубліканская праграма, у якой вялікая ўвага надаецца будаўніцтву малых электрастанцый у краіне. Дарэчы, у Мінскай вобласці да канца года плануецца адкрыць две электрастанцыі, і ў 2008 годзе — яшчэ чатыры.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии