Да дня нараджэння Цішкі Гартнага

0

Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) нарадзіўся 4 лістапада 1887 года ў Капылі ў сялянскай сям'і.

У 1905 годзе ён скончыў двухкласнае вучылішча ў Капылі. У 1910−11 гадах браў удзел у рабоце мясцовай арганізацыі РСДРП. З дня ўтварэння БССР (01.01.1919) да 3 лютага 1919 года быў старшынёй рабоча-сялянскага ўрада Беларусі.
Працаваў рэдактарам розных газет, дырэктарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР і загадчыкам Галоўмастацтва, намеснікам ка-місара асветы БССР. У 1928 годзе абраны акадэмікам АН БССР.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1908 годзе. Выдаў тры зборнікі паэзі, кнігі апавяданняў і драм. У 1934 годзе абраны членам Саюза пісьменнікаў СССР.
15 лістапада 1936 года арыштаваны. Памёр у турме 11 красавіка 1937 года. У 1988 годзе адбылася поўная палітычная рэабілітацыя Цішкі Гартнага.

Ларыса Лук’янцава

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии