Алея Купалы ў Салігорску

0

На ўскраіне Салігорска па вуліцы Заслонава мясцовая моладзь пасадзіла дрэвы алеі імя Янкі Купалы.

18 кастрычніка маладзёны пасадзілі 32 клёны і дубочкі ў гонар 125-годдзя з дня нараджэння паэта. У хуткім часе плануецца ўсталяваць мемарыяльную шыльду і ўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю.
Ініцыятары звяртаюцца да неабыякавых людзей з просьбаю дапамагчы грашовымі і матэрыяльнымі ахвяраваннямі ці працаю. Тэлефон арганізатараў: 8 (029) 370-02-04.

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии