Жыццёвы калейдаскоп

0

Вожык для цёшчы
— На паляванне я хадзіў, —
Казай куму Фядос.
— І што?
— Ды вожыка злавіў,
У двор яго прынёс.
— Навошта вожык той табе?
Я паглядзець прыйду…
— Вось цёшча па начах храпе —
У ложак пакладу.

Слабы зрокам
— Мой Саўка кажа: маё сэрца,
Каб на цябе мне наглядзецца,
Патрэбна не адна гадзіна,
Такая ты ў мяне дзяўчына…
— А мой таксама слабы зрокам:
Глядзіць улева адным вокам.
Эх, варона
— А ты зірні ўгару, сыночак,
Якая птушка на сасне?
— Я ўжо зірнуў…
Ды нечым вочы
Варона заляпіла мне…

Не «той» нумар
— Антосік, ты?
— Ды я, зязюлька!..
— А гэта я, твая Ганнулька!
— Ну, і якія ў цябе справы?
— Не вельмі добрыя.
— Цікава.
— Антосік, я цяжарнай стала… Чаго, вядома, не чакала.
— Пакінце пры сабе свой гумар:
Няправільна набралі нумар…

Реклама

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии