Сямейныя замалёўкі ад Міколы Мельнікава

0

— Прымі падзяку ад мяне
За крэм, што ты дала,
Хрысціна,
Бо дапамог ён вельмі мне —
Згладзіў на твары ўсе
маршчыны…
— Не мне, а Сідару майму
«Падзяку» аднясі адразу.
Той крэм патрэбен быў яму —
Ён шчыліны ім пазамазваў.
***
— Ты неяк выхваляўся, любы,
Што павядзеш мяне да шлюбу!
— Хацеў зрабіць гэтак, Маруся,
Ды жонкі я сваёй баюся…
***
— Адзінае маё жаданне,
Каб выйсці замуж па каханню…
— А мне, — сяброўка адказала, —
Матуля неяк нагадала:
Калі ты лепшага не знойдзеш,
Таксама па каханню пойдзеш!
Пасля чарговай сваркі
Сказала мужу Каця:
— Смаж сам сабе ты шкваркі,
Я жыць іду да маці!
— Нарэшце!!! Дзякуй Богу!
Ляці да маці куляй!
— Але ж я не надоўга…
Назад чакай … з матуляй!

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии