Памяркоўная выснова

0

Дзядулі Антосю крыху за семдзесят, мае ў горадзе, у хрушчоўцы, аднапакаёвую кватэру. Удавец пасля смерці жонкі, яшчэ рухавы і бадзёры па сваіх гадах, былы інжынер-металург, дзве дачы мае ў вёсках.
Адна — былая бацькава хата з агародам сотак на трыццаць. Туды на веласіпедзе з вясны да позняй восені ён ездзіў амаль штодзень, сеяў бульбу, пшаніцу, ячмень, агародніну. Другая дача ў Антося паявілася пасля таго, як бацькава хата стала Памяркоўная высноватрухлявай, няўлежнай, як кажуць, таму па дзяшоўцы ён купіў у невялікай вёсцы, кіламетраў за дзесяць адтуль, другую, болей трывалую хату. Вядома з агародам з тымі ж соткамі. І іх стаў засяваць. Зноў, як і на первай, садзіў сотак шэсць бульбы, каліваў сто пяцьдзесят капусты, памідораў, шнуроў з дзесяць морквы, буракоў. Калі суседзі пыталіся ў яго: «Нашто табе, дзед, столькі клопату», ён адказваў: «Зямля не павінна пуставаць». Для вырасшага ў вёсцы чалавека гэта — памяркоўная выснова, тым болей, што заросшых быльнягом двароў і агародаў у выміраючых малых вёсках нямала. Але ж высілкі на двух дачных участках лішылі яго часу на сустрэчу з сябрамі ці знаёмымі, на пошук духоўнай «ежы».
Хоць, па шчырасці, яго можна па-чалавечы і дараваць гэта, з улікам памеру пенсіі - 340 тысяч рублёў. Не надта і разгонішся без дачнага «ўнёску» с продажу вырашчанага ўраджаю.

Міхась Залескі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии