Беларускія кнігі перададзены ў старадарожскі дзіцячы дом

0

Салігорская моладзь падвяла вынікі акцыі “Беларускую кнігу-дзецям-сіротам”, якая цягам месяца ладзілася ў  сталіцы беларускіх шахцёраў.

З першага верасня актывісты сабралі 250 беларускамоўных кніжак, асноўная частка з якіх — мастацкая літаратура, аднак ёсць і гістарычныя дапаможнікі, успаміны, расфарбоўкі. 1 кастрычніка сабраная літаратура была перададзена ў Старадарожскі дзіцячы дом.
Як лічаць арганізатары мерапрыемства, у параўнанні з мінулагодняй акцыяй,  актыўнасць жыхароў гораду была значна большай.

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии