Гісторыя Случчыны ў адной кнізе

0

У другой палове верасня выйшла ў свет цікавая кніга Анатоля Жука, галоўнага рэдактара газеты «Слуцкі край», «Вы ведаеце Случчыну?»

Сто старонак кнігі, выдадзенай у Слуцкай узбуйненай друкарні, прапаноўваюцца чытачам як выданне для вольнага часу. Але, па меркаванню мясцовых краязнаўцаў, яна выходзіць за гэтыя сціпла адзначаныя рамкі. Пытанні і адказы, змешчаныя ў кнізе, датычацца гісторыі нашага краю, яго геаграфіі, эканомікі, сацыяльна-культурнай сферы. Не забытыя случчане — літаратары, мастакі, хлебаробы, навукоўцы, вайскоўцы.
«Такое выданне даўно было патрэбна. І гэта той выпадак, калі не кніга чакала свайго чытача, а чытач доўга чакаў сваю кнігу», — адзначыў у размове з карэспандэнтам «Кур'ера» Ігар Ціткоўскі, аўтар шэрагу кніг па гісторыі Случчыны.
На жаль, наклад выдання ўсяго 550 экзэмпляраў. Набыць іх можна ў кіёсках «Саюздруку».

Адзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии