Хто яна — «гражданка міра»?

1

У прыгарадным аўтобусе саджуся побач са светлавалосай жанчынай сярэдніх гадоў. Незнаёмая. Маўчым. Дастаю з кішэні свежы нумар рэспубліканскай газеты «Звязда», куплены ў гарадскім шапіку. Жанчына кідае позірк на яе і пытаецца:
— Бэнээфаўская газета?
Спярша сумеўся, не ведаючы, што і адказаць.
— З чаго гэта Вы вызначылі выдаўца газеты?
— Заголовки вижу на белорусском языке, — адказала яна.
— А Вы што, не разумееце роднай мовы?
— Почему же? Я преподаю в вузе точные науки и кое-что понимаю.
— А вось са мной размаўляеце не на роднай мове, — раблю асцярожна рэпліку, чым памякчэй.
Хто яна -— Это деревенский язык, — грэбліва адказвае жанчына.
— Дрэнна, мусіць, вы ведаеце мову Купалы, Коласа, Багдановіча, Быкава. І сённяшнюю вёску — таксама. На жаль, беларуская мова і там паступова вымірае, спаўзае на «трасянку». Але, дзякаваць Богу, сельскія школы ўсё яшчэ беларускамоўныя. А Вам, педагогу, варта лічыць сябе грамадзянкай незалежнай Беларусі, мець нацыянальную годнасць, што не пашкодзіць вашай працы.
— А я считаю себя гражданкой мира, — нечакана парыруе гэтая стаўшая мне непрыемнай асоба. — Для меня всё равно, в какой стране жить — лишь бы было там хорошо и в достатке.
Пасля гэтых слоў я перасеў на іншае, апусцелае на чарговым прыпынку, месца — такім махровым манкуртызмам патыхнула ад грамадзянкі «всего мира».

Неба пачула малітву дзіцяці
Бабуля Марыя, мая зямлячка (ёй за семдзесят) успамінае:
— Летам 1944 года, як прагналі немцаў, мы з мамай жалі жыта на сваёй палосцы. Мне ішоў тады дванаццаты год. Узялі ў поле з сабою і майго трохгадовага браціка Уладзіка. Чую, як ён, тупаючы босымі ножкамі па разоры, моліцца ўслых: «Госпадзі, памілуй, Госпадзі, памілуй, каб мой татка з вайны вярнуўся». І так некалькі разоў. Пытаюся ў маці, хто яго навучыў. Адказвае, што яна падказала сынку тую малітву, якую сама перад сном чытала перад іконамі.
І што вы думаеце? Восенню 1945-га года наш бацька, двойчы паранены на фронце ў Польшчы, вярнуўся дамоў, да глыбокай старасці працаваў у калгасе на палявых работах і пражыў немалы век.
Можа, неба і пачула малітву дзіцяці? Усё можа быць.

Міхась Тычына

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Alex
Alex
27 сентября 2007 17:57

М-м-м даааа… Oдно только не понял причём здесь «Неба пачула малітву дзіцяці»? 100% поддерживаю точку зрения «гэтай непрыемнай асобы»!!! Главное что бы жилось хорошо и в дастатке. Не думаю что кто-то осмелится назвать беднось, постоянную нужду и хаос «жизнью». Это не жизнь, а существование !!! (для тех кто не понимает разницу) «Бла-бла-бла», начнёте вы о родине, патриотизме и остальной чуши которая в наше время никому не нужна. Bull Shit! (дико извеняюсь) Я уехал из страны 5 лет назад: выучил язык (за безвозвратную государственную ссуду 10.000 $), купил машину (за возврат с подоходного налога 4.000 $), женился, работаю на ОЧЕНь хорошей работе, отдыхаю как и где хочу… Продолжать? А что бы в Белорашке я делал к этому времени. На базаре торговал или спился, или горбатился за копейки где-нибудь и гордился что живу… Подробнее »