Знаёмцеся: дэбютант “Кур’ера” — Мікола Мельнікаў

0

Пару тыдняў назад на адрас рэдакцыі прыйшоў ліст з Салігорска, у якім яго жыхар, Мікола Мельнікаў, прапанаваў на суд чытачоў “Кур’ера” некалькі сваіх вершаў-міні-ацюр. Калі ласка, знаёмціся з новым аўтарам.

Разгуляўся
— Чаму апоўначы прыйшоў
Дахаты, валацуга стары!
— Я ж не прыйшоў яшчэ…
А зайшоў,
Каб прыхапіць сваю гітару.

Сумленная гульня
— Ну, як з грассмейстэрам згуляў?
— Спачатку быў ён зухаваты…
Але я ўсё ж яго дапяў
Не шахматным, …а нашым матам.

Реклама

Цяжкі выбар
Суддзя пытае пры разводзе:
— Ты з кім жадаеш жыць, Валодзя?
Падумаў хлопчык:
— Мне здаецца,
З тым, дзе камп’ютэр
застанецца.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии