Лес — наша багацце

0

Менавіта гэтыя словы ўзгадываюцца да прафесійнага свята — Дня работнікаў лесу. Якое багацце атрымліваеце Вы, наведваючы лес?
Яніна Сяргееўна, машыніст насоснай установы (Салігорск):
— Для мяне лес — гэта ягады, грыбы і адпачынак на свежым паветры. Калі гэта багацце — дык што год нешта перепадае і мне.

Яніна Сяргееўна

Сяргей Уладзіміравіч, жыхар вёскі Гаўрыльчіцы (Салігорскі раён):
— Ці даводзілася каму бачыць хоць аднаго паляшука багатым? А жывуць яны ў лесе. Хто багацее ад нашага лесу, я не ведаю.

Реклама

Сяргей Уладзіміравіч

Юрый, аматар конага спорту (Слуцк):
— Такога багацця не ведаю. Лічу лес асяроддзем жыцця.

Юрый

Эльвіра, прадавец (Слуцк):
— Усё багацце з лесу — грыбы і ягады. І дзіўная казка пра Чырвоную шапачку.

Эльвіра

Апытанне правёў Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии