Моладзь Слуцка і Салігорска другі год запар праводзіць супольную акцыю «Беларускую кнігу — дзецям».
На працягу верасня маладзёвыя актывісты будуць звяртацца да грамадскіх арганізацый, бібліятэк і жыхароў рэгіёна з заклікам перадаць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі ў дзіцячыя дамы Старых Дарог і Слуцка, а таксама для выхаванцаў Слуцкай школы-інтэрната.
Арганізатары акцыі лічаць яе своечасовым і неабходным крокам, які дасць магчымасць беларускім дзецям з маленства чытаць творы на роднай мове, расці сапраўднымі і шчырымі беларусамі.
Жадаючыя перадаць кнігі і прыняць удзел у кампаніі могуць звязацца з арганізатарамі па тэлефонах:
у Салігорску — 8(029)370-02-04,
у Слуцку — 8(029)690-34-74.
Аддзел навін