Сняданкі стануць таннейшымі

0

Кошт школьных сняданкаў у Ленінскай сярэднеадукацыйнай школе Слуцкага района ў гэтым навучальным годзе стане таннейшым. А паслуга ў тым Анатоля Семяновіча, настаўніка біялогіі і геаграфіі, а таксама саміх вучняў вясковай адзінаццацігодкі.

Каторы год Анатоль Сямёнавіч са сваімі памочнікамі-вучнямі прышкольны вучэбна-вопытны надзел зямлі (0,71 га) засявае гароднінай: агуркамі, капустай, краснымі буракамі, морквай, фасоллю, цыбуляй. Усё лета сумленна шчыруюць яны на школьным агародзе, каб увосень сабраць багаты ўраджай. У гэтым годзе прырода шчодра аддзячыла працаўнікам: ураджай выдаўся значна большым леташняга. Ужо засалілі 260 кг агуркоў, сабралі 50 кг фасолі, 120 кг цыбулі. Крыху пазней плануецца сабраць па 1 тонне капусты і сталовых буракоў, каля 200 кг морквы.
Вось і атрымоўваецца, што школьныя сняданкі вучняў Ленінскай школы стануць таннейшымі, чым, напрыклад, навучэнцаў гарадскіх школ, а гародніна, вырашчаная сваімі рукамі, будзе больш смачнейшая і карысная.
Па падлікам ужо зараз вядома, што для спажывання навучэнцаў школы, якіх у гэтым годзе 85 чалавек, такіх аб’ёмаў гародніны будзе зашмат. Таму лішкі плануецца прадаваць насельніцтву, а выручаныя грошы папоўняць пазабюджэтны фонд установы.

Мікалай Лосік,
дырэктар Ленінскай САШ

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии