Слуцкія паэты — у школьнай праграме

0

Ураджэнцы Случчыны, аўтары лірычных вершаў Канстанцін Цыбульскі, Зоя Падліпская і яе родная сястра Таісія Трафімава, узгадваюцца сярод імёнаў сучаснай беларускай літаратуры ў новай праграме для сярэдніх школ.

У каментарыі падзеі для чытачоў «Кур'ера» Зоя Падліпская, былая настаўніца Слуцкай сярэдняй школы № 10, зазначыла: «Нашы творы не ўключаны для тэкстуальнага вывучэння і пазакласнага чытання, але яны разам з імёнамі пятнаццаці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пералічваюцца ў абзорнай тэме, прысвечанай сучаснай літаратуры Беларусі. Гэта адбылося пасля таго, як Саюз пісьменнікаў Беларусі (пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца — ад рэд.) настойліва рэкамендаваў дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў і прэзідыўму навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі ўзгадаць у новых падручніках літаратараў-сучаснікаў. Я лічу, што гэта нармальна. Саюз пісьменнікаў паклапаціўся пра тое, каб школьнікі ведалі тых аўтараў, якія жывуць цяпер, а не ўспаміналі іх тады, калі яны пойдуць з жыцця».

Таццяна Гусева

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии