Праменьчык шчасця ў яе вачах

0

Жыве ў Салігорску вельмі прыгожая жанчына: у яе валасах ззяюць бы сонечныя промні, вочы глядзяць прыветна, ласкава, а белазубая ўсмешка раз-пораз квiтнее на ружовых вуснах. Ды не толькi за гэтую жаноцкую прывабнасць цэняць яе сябры, любяць родныя, паважаюць калегi ды суседзi. Ала Сеўрук — вядомая ў горадзе паэтэса, чулы, добры і працавiты чалавек.

Ала Генадзьеўна прыйшла у гэты свет напрадвеснi, у 1965 годзе. I хаця Салiгорск — яе радзiма, расла яна ў асноўным у вёсцы, у сваёй любiмай бабулi Вольгi Iванаўны. Ад яе пераняла звычку да сялянскай працы, мяккасць размовы, пашану да ўсяго жывога, прыгожага.
— Я кветачкi ўсялякiя люблю, — кажа Ала, — нават самыя простыя, маленькiя — шмат ад iх радасцi на сэрцы.
Мабыць, таму i яе дом у Крывiчах, i дача пад Авiнамi кожны год патанаюць у квеценi бэзу, ружаў i вяргiняў… Руплiвая гаспадыня, нястомная працаўнiца, яна з асаблiвай пяшчотай пiша пра родны край:

Непаўторны мой, адзiны!
Як забыць пра гэты шлях?
Цiхi кут маей радзiмы,
Даражэнькая зямля!

Реклама

Яе асаблiвыя адносiны са словам, вершаваным радком пачалiся яшчэ ў школьныя гады, але паэзiя, хоць і захапляла рамантычнае дзяўчо, усе ж не стала лёсам.
Па заканчэннi сярэдняй школы Ала вучылася ў Слуцкiм медвучылiшчы, выйшла замуж, працавала медыцынскай сястрой радзiльнага аддзялення Салiгорскай бальнiцы. З 1989 года да гэтага часу працуе медсястрой у стаматалагiчнай палiклiнiцы. А яе вершы з’яўляюцца i ў мясцовых газетах, і у розных зборнiках, (напрыклад, «Гаючая квецень» — творы, напiсаныя медыкамi, 2004 год). Сярод апублiкаваных у гэтым зборнiку ёсць верш, якi нiбыта акрэслiвае яе творчае крэда:

А цi праўда, а цi смех —
Тыя мае вершы?
Мне душу бялюткi снег
Растрывожыць першы.
Першы крок, апошнi ўздых
Так мяне хвалююць.
Адзiноту на дваiх
Горкую люблю я.
Як маленькае дзiця,
З радасцю бясконцай,
Бы жыцця свайго працяг,
Я вiтаю сонца.
Май сустрэну я ў слязах
На вачах шчаслiвых,
Палячу на родны дах
Птушкаю iмклiвай.

Здаецца, што пiша Ала вельмi проста, празрыста. Ды за гэткай легкасцю — артыстычнае валоданне словам, шчырыя пачуццi, узнесласць душы. Яе верш, прысвечаны бацьку, увайшоў у зборнiк «Нас слова Купалы да творчасцi клiча», што быў прымеркаваны да 100-годдзя з дня народзiн паэта:

Хачу сказаць, каб не спазнiцца,
Вялiкi дзякуй, родны мой.
Ты даў мне шчасця нарадзiцца
У красавiцкi дзень, вясной.
Куды б нi ішлi мае дарогi,
Якi б нi быў складаны лес,
Ты раздзяляў мае трывогi
I крыж бацькоўскi чэсна нёс.
Як змог ты вытрымаць нягоды,
Не распалiць у сэрцы злосць?
Збярог цяпло хацiны роднай,
Душы трывожнай маладосць.

Ала Генадзьеўна нiколi не рвалася ў знакамiтыя паэтэсы. У яе жыццi галоўным заўседы заставалася яе сям’я: муж Сяргей, сын Антон, бацька… Пiша часцяком у стол, для сябе, для блiзкiх. А тыя, бывае, пажартуюць: калi ўжо зборнiк выйдзе цi творчая вечарына адбудзецца?
— Дзе ж я вам спонсара знайду, каб грошы на вершы выдаткаваў?- смяецца яна. — Зараз паэзiяй нiкога не зацiкавiш…
Але яна цiкавiць людзей сваiм суладдзем гукаў, гармонiяй свайго светаадчування. I не толькi мясцовых аматараў паэзii, але i жыхароў далекага замежжа.
Яе вершы запалi ў душу жыхару Нью-Йорка Сямену Кофману, нашаму былому суайчыннiку. Нехта даслаў яму мясцовую газету з вершамi Алы, а ен напiсаў да iх цудоўную музыку. Так завязалася iх перапiска, у вынiку якой на свет з’явiлiся хвалюючыя рамансы:

Отшумел листопад
В нашем городе тихом,
Облетела листва
У берез под окном.
Ах, мои вы года,
Пролетевшие вихрем,
Вы все кажетесь
Мне лишь несбыточным сном.
Багровеет рябина
Назло непогодам,
Горьковат ее ягод
Оранжевых вкус.
И по строгим законам
Могучей природы
В юность я никогда,
Никогда не вернусь.
Золотая пора
Моей осени зрелой
Мне открыла вчера
Эту истину вслух.
Никогда я еще так
Любить не умела
Этой осени вздох,
Этой осени звук.

…Згадзiцеся, што гэтыя шчымлiвыя, бесхiтрасныя радкi кранаюць у душы самыя патаемныя куточкi, яны самi як маркотны, крыштальны матыў. Пра што б нi пiсала Ала Сеўрук — пра каханне, радзiму, свае адчуваннi, — яна заўседы застаецца загадкавай чараўнiцай рытмаў i рыфмаў, вытокам пяшчотнай жаночай душы.

Наталля Паўлюц

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии