Гэта няўрымслівая Ніна

0

Легкае воблачка светлых валасоў, модны касцюм, імклівы поступ… Жанчына паварочвае галаву, і мяне быццам цеплаю хваляй амывае яе ўсмешка — такая шчырая і адкрытая, што не загаварыць проста немагчыма.
— Куды спяшаецеся, Ніна Адамаўна? Зноў на якую-небудзь выставу ці на сустрэчу з мясцовымі паэтамі?
— Хіба Вы не ведаеце — сення ж свята, у Кавалевай Лазе ладзіцца канцэрт! Там вядучы будзе чытаць урывак з маей паэмы «У ноч на Івана Купалу»…
Гляджу на гэтую маладую, сімпатычную жанчыну і не верыцца, што яна ўжо шосты год на пенсіі. Ніна Ярмалінская да слова «пенсіянерка» адносіцца спакойна, па-філасофску:
— Чытала нядаўна ў «ІнфаКур'еры», як адзін пенсіянер перасяляецца на возера і жыве там вясну, лета і восень адзін, у машыне… Яшчэ адзін мой знаемы бавіць свой час у лесе: збірае грыбы ад вясны да зімы, кожны дзень, каб не сварыцца дома з жонкай. Нехта не вылазіць з градаў, той абклаўся дэтэктывамі з бібліятэкі ці прыліп да экрана тэлевізара, каб перагледзець усе серыялы… Я ж не магу жыць без людзей, заўседы ў калаўроце гарадскіх падзей, бо мне ўсе цікава, усе хвалюе!
У жыцці Ніны Ярмалінскай есць тры прыярытэты: дзеці, кветкі і паэзія. Выхаванню дзяцей было прысвечана ўсе яе працоўнае жыцце. Бог даў гэтай жанчыне толькі аднаго сына, якога ей прыйшлося расціць адной. Былы муж праз пяць гадоў сямейнага жыцця знайшоў сабе маладую каханку… Ды Ніна не скарылася абставінам. Пасля заканчэння Магілеўскага дашкольнага педагагічнага вучылішча паступіла ў Мінскі педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка. Яе працоўны стаж пачынаўся ў Нежынскай васьмі-гадовай школе на Любаншчыне, адпрацавала там тры гады. Сярод жыццевых выпрабаванняў адна думка заўседы падтрым-лівала яе: вярнуцца да вытокаў, на родную Салігоршчыну, дзе найпрыгажэйшая веска Мазуршчына глядзіцца ў ціхія хвалі Марачанкі.
У 30 гадоў, з малым дзіцем на руках, Ніна Адамаўна прыехала ў Салігорск. Спадзявалася, што дома і сцены дапамагаюць:
— У мяне не было ніякай падтрымкі, ніякіх знаемстваў…Проста пайшла па ўсіх дзіцячых садках горада з пытаннем, ці не патрэбны вам дыпламаваныя выхавацелі? Прынялі адразу ў 6-ы, а потым перайшла ў 25-ы садок, дзе і адпрацавала да пенсіі больш за дваццаць гадоў…
У сямейным альбоме Ярмалінскай шмат дзіцячых фотаздымкаў. Паводле здымка яе роднага ўнука Сашы — дзесяткі, калі не сотні партрэтаў яе выхаванцаў.
— І яны таксама мае родныя, і ў іх маленькія душы я імкнулася ўкласці ўсю прыгажосць свету. У нас у садку столькі кветак! А нядаўна заходзіла да сваіх калег-сябровак і была прыемна ўраджана: зрабілі для дзяцей пакой «Беларуская хатка». Гэта так важна, каб дзеці з першых свядомых дзен свайго жыцця адчувалі сябе беларусамі, разумелі, якую цудоўную краіну-казку пакінулі ім продкі, як трэба шанаваць і берагчы гэта багацце.
Менавіта дзеці і іх духоўныя патрэбы сталі прычынай яе звяртання да паэзіі. На занятках з малымі Ніна Адамаўна ўсе часцей выкарыстоўвала свае кароценькія вершы пра птушак і звяроў, насельнікаў мясцовага лесу. Назбіралася такіх вершаў на добрую кнігу, якую Ярмалінская так і назвала: «Маім маленькім сябрам». У кнізе будзе два раздзелы — «Я разам з вамі» і «Хто жыве ў пушчы». «Будзе» — таму, што рукапіс ужо пяты год «стаіць на чарзе» ў выдавецтве «Мастацкая літратура». Міністэрства адукацыі прыслала на кнігу пахвальную рэцэнзію: «…Як педагог, Вы дзівосна і тонка перадаяце ўспрыманне навакольнай прыроды, трапяткія адносіны да дзяцей, дарослых у вельмі знаемых для кожнага жыццевых момантах…» Аднак высакародны парыў Ніны Адамаўны, жаданне ўзбагаціць жыцце малечы цікавым, змястоўным словам на роднай мове пакуль што застаецца ў плыні мараў:
— У наш рацыянальны век усе ўпіраецца ў грошы — без іх немагчыма выдаць кнігу. Звярталася да кіраўніцтва «Беларуськалія», Андрэй Мікалаевіч Башура вельмі абяцаў дапамагчы, аднак…
Усе ж часовыя цяжкасці не могуць скарыць яе жыццярадасны характар — яна працягвае пісаць вершы пра медыкаў і шахцераў, птушак і звяроў, цудоўны свет дзяцінства і прыгажосць роднага краю. Свае 60-годдзе Ніна Ярмалінская адзначыла творчым вечарам пад назвай «Я чую голас роднай Беларусі».
-Колькі было кветак, захопленых слухачоў! — расказвае яе суседка Зінаіда Трусевіч. — Цікава, што раней Ніну лічылі амаль што нейкай апазіцыянеркай, таму што яна заўседы размаўляе на роднай мове і можа выказаць свае незалежныя думкі. На самой справе, гэта жанчына, якая проста жыве ў адпаведнасці са сваім сумленнем.
І зараз Ярмалінская не зніжае сваей грамадскай актыўнасці, раз-пораз турбуе ўлады сваімі прапановамі. Нядаўна, напрыклад, пад лістом пра зберажэнне памяці аб талентах салігорскай зямлі сабрала болей за 200 подпісаў мясцовай інтэлігенцыі. Здаецца, усе «за" — і дэпутаты, і мэрыя, — аднак мемарыяльная дошка ў гонар нашага земляка, дзіцячага пісьменніка Леаніда Шырына так і не з’явілася пакуль што на вуліцах горада.
У кватэры Ніны Ярмалінскай усюды кветкі: у напольных і настольных вазах, у вялікіх вазонах і маленькіх гаршчочках… Асаб-ліва шануе гаспадыня рознакаляровыя герані і шматлікія кактусы:
— З дзяцінства люблю прыбі-рацца ў хаце, «наводзіць прыгажосць». Мо таму, что расла ў пасляваеннай галечы, без догляду матулі, якая рана памерла… А што можа быць прыгажэй за кветкі - гэты кавалачак прыроды ў нашай кватэры?.. У сталыя гады чалавек павінен знайсці ў сабе ўнутраную гармонію, упрыгожыць свае жыцце тым, што яму цікава. Для мяне, напрыклад, няма лепшага раю, чым пайсці ў лес, сесці каля Белага балота і пісаць вершы.

Наталля Паўлюц

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии