Фотакалаж: упершыню ў Салігорску

0

У Салігорскім ДК «Будаўнік» 24 ліпеня адкрылася выстава фотакалажаў Ірыны Васюцінскай, выпускніцы САШ № 5.

Гэта не першая выстава таленавітай фотамастачкі. Тры гады яна займалася ў фотагуртку імя Міхася Жылінскага пры Салігорскім дзіцячым цэнтры тэхнічнай творчасці. За гэты час дзяўчына двойчы станавілася лаўрэатам абласнога выканаўчага камітэта.
Фотакалажы Ірыны Васюцінскай адлюстроўваюць яе светаўспрыманне. Вось партрэт пажылога творцы побач са старым засохшым дубам. А вось вядомы музыкант, які бярэ высокую ноту, адарваўся ад зямлі, але так і не дасягнуў магчымай вышыні.
«Фотаздымкі не простыя, — расказвае аўтарка выставы. — Яны складаюцца з многіх элементаў. На іншых можна знайсці фрагменты малюнкаў мастака Далі. Такім я бачу свет і вобразы маіх герояў».
На адкрыццё выставы прыйшлі майстры сучаснай фатаграфіі Салігорска Нікалай Пратасеня, Юрый Кухаронак, а таксама моладзь, якая многія гады пазнавала сакрэты фотаздымка разам з аўтаркай. На жаль, як заўважылі ўдзельнікі мерапрыемства, на прэзентацыю не завіталі прадстаўнікі аддзелаў культуры і адукацыі Салігорскага райвыканкама, лідэры мясцовай арганізацыі БРСМ і дзяржаўнага Салігорскага тэлеканала.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии