Конкурс малюнкаў крэйдамі на асфальце арганізавала 27 ліпеня каля магазіна “Дзіцячы свет” салігорская моладзь з незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”.
Удзельнікі конкурса выкарыстоўвалі пераважна крэйды белага і чырвонага колеру. На асфальце з’явіліся выявы гэрба “Пагоня” і Нацыяльнага сцягу.
Імпрэза, прысвечаная ўгодкам абвяшчэння незалежнасці Беларусі 27 ліпеня 1991 года, скончылася прыездам службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, супрацоўнікі якой праз гадзіну знішчылі конкурсныя работы.
Аддзел навін