Ушанавалі памяць удзельніка Слуцкага паўстання

1

У вёсцы Бобр Крупскага раёна адбылася акцыя памяці Юркі Моніча, удзельніка Слуцкага збройнага чыну, загінуўшага 23 мая 1924 года. У акцыі прынялі ўдзел праваабаронца Вячаслаў Сіўчык, мастакі Алесь Пушкін, Юрась Палякоў і грамадскія актывісты.

Удзельнікі акцыі ўсталявалі на сасне шасціканцовы крыж з подпісам «Юрка Моніч. 1890−1924. Змагару за Беларусь». Пра Юрку Моніча распавёў Вячаслаў Сіўчык: «Юрка Моніч быў адным з самых паспяховых беларускіх партызанаў. Пасля Слуцкага збройнага чыну атрад Моніча пачаў дзейнічаць аўтаномна.
У Барысаўскім павеце партызаны кантралявалі некалькі валасцей. І цяпер у гэтай мясцовасці ўзгадваюць добрым словам монічаўцаў, што ў часы харчразвёрсткі баранілі сялянаў і раздавалі ім харч.
Найбольш яскравую акцыю Моніч зладзіў у 1923 годзе, калі спыніў цягнік Берлін-Масква, у якім ехалі англійскія, французскія ды італьянскія дыпламаты, а таксама савецкія чыноўнікі. Апошніх у прысутнасці дыпламатаў па загаду Моніча высеклі. Увесну 1924 года Юрка Моніч загінуў. Пасля яго смерці пайшла традыцыя на соснах выразаць крыжы».

Реклама

Аддзел навін

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Несьвядомы Беларус
Несьвядомы Беларус
8 июня 2007 12:30

А чаму няма спасылкі на http://www.nn.by адкуль практычна цалкам была выкарастана гэта інфармацыя нават з цытатамі? Толькі дзеля таго, каб напісаць «Аддзел навін»?