Спавядальны матыў

1

Яго жыццёвае крэда — не быць чалавекам з натоўпу. І далей паясняе: «Як толькі магчыма адцурацца ад абыякавасці і шэрасці існавання, адгарадзіць сябе і сваіх блізкіх ад людской зайздрасці і прагнасці, ад негатыву і душэўнай спустошанасці сённяшняга грамадства „спажывальнікаў“, калі матэрыяльнае загарадзіла сабой і выцясняе з жыцця ўсё духоўнае».

Сённяшні дэбютант «Кур'ера» Генадзь Раманаў, па паходжанню рускі, але Беларусь лічыць сваёй радзімай, а мову беларускую — роднай, ад таго і перавагу аддае вершаскладанню на мове Янкі Купалы, прынамсі, яго любімага з юнацкіх гадоў паэта. «Калі я беларус, — гаворыць Генадзь, — то і душа мая паўней можа раскрыцца праз роднае слова». Настольнымі для яго з’яўляюцца творы Уладзіміра Караткевіча, але захапляе і паэзія Пастэрнака, а ў школьныя гады нават намагаўся пераймаць стыль Уладзіміра Маякоўскага.
У 2002 годзе прыехаў Генадзь Раманаў з жонкай, як кажуць у народзе, да цёшчы на бліны, ды так і застаўся на Случчыне, завёў гаспадарку. Зараз складае вершы і працуе на зямлі, хоць па спецыяльнасці ён радыётэхнік, але для сябе рашыў так: «Лепей ад світання да змяркання гнуць спіну і сцякаць потам на зямельным „беспрыдзеле“ ды адчуваць сябе вольна, самаму сабе гаспадаром»…

Реклама

Мой дом — мая крэпасць,
кавалак турмы,
Прыгорнуты к шэрай
каробцы з бетону.
Ад ночы да ночы, з зімы да зімы
Бароніць мяне ён
ад плачу і стогну.
І я ў гэтай клетцы,
як у келлі манах,
Малюся за грэх,
што завуць першародны,
За гэты жывёльны
ўнутраны страх,
Які не дае быць жывым
і свабодным.
Разбіць бы акно,
свежы вецер пусціць,
Убачыць, што далей,
адкрыць бы цямніцу.
І камень бяру, але страх
мне крычыць,
Што трэба змірыцца,
што трэба маліцца.
Тры крокі ўперад, тры крокі ўзад.
Будзь гэткім, як усе:
змірыся, маліся.
І я ўжо «як усе»,
і змірыцца я б рад,
Ды толькі акно не дае
мне забыцца.
А можа, за ноччу там дзень устае?
А можа, пад небам зямля
млява прэе?
І скача шалёны ад волі мустанг
Пад сонцам яшчэ
не развораных прэрый.
Не, гэта я трызню,
глумлюся, брашу.
Няма там ні сонца,
ні неба, ні лета.
Прабач мяне, Божа магутны,
прашу.
Я буду «як усе», я зміруся,
як трэба…

***

Як цудоўна быць рослым,
а яшчэ лепей — роўным,
Каб з усімі ўголас пець
аб самым галоўным,
У адзінай фаланзе,
роўна ногі ў ногі,
Крочыць разам з усімі
да адной перамогі.

А я вырас крывы,
а я вырас гарбаты,
Заскарузлы, сагнуты,
ад вятроў сукаваты.
І пяю я асіпла, і іду я не строем,
І, паверце,
не мару быць вашым героем.

Як мяне выпрамлялі,
як мяне вы раўнялі.
Толькі больш пакруцілі,
толькі больш паламалі.
Веткі-крылы — гарбамі,
слёзы з ранаў - жывіцай,
Але я перад вамі
не збіраюсь вініцца.

Я не стану пакорным,
і не буду я катам,
Хачу роўным быць з вамі,
хоць крывым і гарбатым…

***

Я сябе абганю
і дагнаць не дазволю ніколі.
Я жыву на мяжы,
паміж воляй і поўнай няволяй.
Косці гну, жылы рву.
Крылы корні з зямлі вырываюць.
Я жыву на мяжы,
астаўляю ў бяспамяцтве памяць.
Я зрываю з сябе скуру старую, быццам адзенне
І наперад гляжу з непамернай, празмернай надзеяй.
Праз гушчары лясоў,
праз ільдзістую корку сумётаў
Я сябе абганю і ў зоры
нырну для палёту.
Буду ў небе лунаць
і ніколі, ніколі, ніколі
Вам мяне не вярнуць
З маёй волі ў сытую няволю…

***

Нам казалі
«Прыйшла ўжо вясна».
Можа быць… Можа быць…
Але бачылі мы, што навокал зіма
Да вясны яшчэ трэба дажыць.
І ў той сакавіцкай завеі
Халадней, чым у лютым было.
Стылі душы, і сэрцы дранцвелі,
Так мяло… Так мяло…
І свінцовыя хмары віселі
Над галовамі і над душой,
Не гарэлі мы, нават не тлелі,
Быў пакой, быў мяртвецкі пакой.
Але цепліўся недзе ўнізе
Успамін аб кіпячых садах,
І мы верылі - сонца ўзыйдзе.
Будзе так! Будзе так!

Вядучая старонкі Вера Шут

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
frog
frog
11 июня 2007 15:51

если в стране запрещают свободу слова-значит власть не желает чтобы граждане обьединялись в независимые от государства ассоциации по защите своих прав человека. причин (внешних)может быть уйма. главная в том что гражданское общество"растет"даже, медленнее чем растет и развивается человек. демократическое государство не будет возможно без гражданского общества."показушным"стилем постсоветских номенклатур (истеблишментов)сможешь ты только потемкинские колхозы симулировать, а гражданское общество не развивается в гулагах. после десятилетий эпохи партканнибализма весь тоталитарно-репрессивный сонм"всадников-комиссаров"уполномоченных нечистой силой не способен сделать первый шаг даже для зачатия зародыша"гражданского общества"-в великом и единственно реально правдивом романе"о любви к ближнему"Общество ненавидит вас за ту ненависть которую вы проявили тогда, когда вы исстребляли его-само это общество. никто не забыт. поэтому о любви искренней и чистой к исстребителям этого общества лучще людям не лги. А без любви к ближнему… Подробнее »