Пісьменнік Уладзімір Арлоў у Слуцку

0

Знакаміты пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў па запрашэнні слуцкай філіі Таварыства беларускай мовы на мінулым тыдні наведаў Слуцк і сустрэўся с прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі.

«Прыезд на вольналюбівую слуцкую зямлю заўсёды натхняе», — прызнаўся пісьменнік на пачатку сустрэчы, якую акрэсліў як літаратурную. Між тым Уладзімір Арлоў распавёў гаворку пра свае новыя выданні, пра Кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сілаў, які адбыўся нядаўна, а таксама адказаў на шматлікія пытанні слуцакоў. Прыхільнікі гістарычнай літаратуры набылі кнігі з аўтографам вядомага ва ўсім свеце беларускага пісьменніка.
Цікавым для слухачоў быў аповед пра шлях да літаратуры Уладзіміра Арлова. Кім марыў стаць у дзяцінстве аўтар, творы якога зараз перакладаюць на еўрапейскія мовы? Каму прысвяціў першыя вершы? Якія працэсы зараз адбываюцца ў беларускім грамадстве? Размова з Уладзімірам Арловым будзе надрукавана ў адным з бліжэйшых нумароў «Кур'ера».

Реклама

Таццяна Гусева

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии