Язык — вясенняя прыкмета

0

Ах, вясна!.. З усмешкай мілай
Сонца чэша сваю плеш.
І настрой такі гуллівы,
Што нічым не сапсуеш.
З асалодай б’ецца сэрца,
Рогі першыя растуць.
І язык на волю рвецца
Свежым водарам дыхнуць.
Ён ад водару ў экстазе!
Ну, канешне, бо бядак
З рота ўзімку не вылазіў -
Маразоў баяўся так.
Пацяплела, і глядзіце:
Касякамі языкі,
Быццам ластаўкі ў блакіце,
Мкнуцца ў розныя бакі!

Сяргей Квіткевіч

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии