У Салігорскім лесе аб’яўлен каранцін

На тэрыторыю Гоцкага ляснiцтва, вёсак Мазалi i Плянта Салiгорскага раёна накладзены каранцiн. Вiной гэтаму сталі лiсы, забiтыя на гэтай тэрыторыi, у якіх падцвердзiўся дыягназ «шаленства».

Салiгорскi райвыканкам прыняў рашэнне аб’явіць каранцін да 20 чэрвеня. Зацверджаны таксама i план мерапрыемстваў па лiквiдацыi шаленства. У іх ліку дадатковая прышчэпка хатняй жывёлы ў зоне каранцiна. На шчасце, сярод жыхароў вёсак не выяўлена пацярпелых ад кантактаў з шалёнымi жывёламi.

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии