Прыпынкі ў Салігорску будуць агучваць па-беларуску

Салігорская моладзь атрымала станоўчы адказ з Аўтобуснага парку № 1 на прапанову грамадзян агучваць прыпынкі ў грамадскім транспарце на беларускай мове.

У лісце паведамляецца, што аўтапаркам уводзіцца ў практыку агучванне прыпынкаў па-беларуску, інфармацыя на аўтавакзале «Салігорск» даводзіцца да пасажыраў на беларускай мове, а пры замене інфармацыйных таблічак будуць рабіцца адпаведныя змены.
Незадоўга да гэтага актывісты Салігорскай філіі незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» атрымалі адказ з райвыканкама на свой зварот з заклікам правесці шэраг культурных мерапрыемстваў для папулярызацыі беларускай мовы, якія прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пад зваротам подпісаліся 1796 салігорцаў.
У адказе Аляксандра Рымашэўскага, старшыні Салігорскага райвыканкама, паведамляецца, што ў прапанаваным маладзёнамі ток-шоў на СТК было адмоўлена з-за адсутнасці студыі. Наконт літаратурных мерапрыемстваў у школах і артыкулах пра гісторыю Салігоршчыны ў мясцовай прэсе было адзначана, што гэтыя мерапрыемствы запланаваныя і дадзеныя прапановы будуць улічаны.
Іван Шыла, каардынатар кампаніі па папулярызацыі беларускай мовы, у размове з журналістам «Кур'ера» зазначыў: «Кампанія на гэтым не спыняецца. Запланаваны яшчэ шэраг іншых мерапрыемстваў, якія, спадзяёмся, будуць спрыяць таму, што гаварыць па-беларуску сярод салігорцаў стане модным».

Реклама

Таццяна Гусева

Меркаванні па тэме наведвальнікаў салігорскага форума
http://forum.esoligorsk.net

www: «Если я не ошибаюсь, в любой стране, за исключением только Беларуси, люди уважают государственный язык, а за оскорбление или унижение языка можно, как минимум, получить штраф, а кое-где и в тюрьму сесть. Живете в стране — уважайте язык».

Andrus: «Уважать язык надо, не спорю. Но вот идея с объявлением остановок на белорусском языке непонятна. Ведь это фактически принуждение. Если белорусы захотят говорить на родном языке, то пусть говорят. А если не хотят? Зачем тогда заставлять?».

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии