«Перспектыва» — за цесны кантакт

«Без цеснага кантакту з прадпрымальніцкай супольнасцю дзяржава ніколі не прыйдзе да цывілізаваных формаў прадпрымальніцтва» — такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў лідэр РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, каменціруючы штогадовае пасланне прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

У пасланні Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў: «Дзяржава не зацікаўлена ў павальным пераводзе індывідуальных прадпрымальнікаў у вялікія юрыдычныя асобы. Але мы павінны імкнуцца да цывілізаваных формаў прадпрымальніцтва».
Анатоль Шумчанка падкрэсліў, што ў прадпрымальнікаў ёсць цэлы шэраг прапаноў, як выкарыстаць патэнцыял малога бізнесу на карысць дзяржавы і грамадства. Аднак улады, лічыць кіраўнік «Перспектывы», не жадаюць прыслухоўвацца да меркавання індывідуальных прадпрымальнікаў. «У выніку з’яўляюцца ўказы накшталт найму работнікаў толькі з ліку сваякоў. Ствараецца ўражанне, што да прэзідэнта інфармацыя альбо не даходзіць, альбо яе даюць аднабока», — сказаў Анатоль Шумчанка.
Прэзідэнт таксама заявіў, што ўлады не будуць ісці за патрабаваннямі IП: «Не шчоўкаць абцасамі і дрыжаць перад ІП, якія нас палохаюць, што выйдуць на плошчу. Мы павінны будаваць адносіны як ва ўсім свеце».
Лідэр «Перспектывы» зазначыў, што ІП «таксама за тое, каб будаваць адносіны як ва ўсім свеце». «Але, на жаль, у дачыненні да малога бізнесу гэтага пакуль не бачна», — зазначыў Анатоль Шумчанка. — Мы жадаем пабудаваць адносіны з дзяржавай у межах устойлівага дыялогу, а замест гэтага атрымліваем адказы".

Реклама

БелаПАН

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии