Поспех на сваёй зямлі

0

Навучэнцы Слуцкай дзіцячай мастацкай школы паспяхова прынялі ўдзел у ІІ Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка «На сваёй зямлі». Дыпломамі адзначаны адзінаццаць твораў дзесяці слуцкіх мастакоў.

Конкурс, арганізаваны грамадскай арганізацыяй «Беларускі зялёны крыж» разам з Міністэрствамі адукацыі і культуры Беларусі, праходзіў у Мінску напачатку гэтага года. Паступіла на конкурс 7579 работ з 11 краін свету. Журы з прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Сербіі і Украіны вызначыла 105 лепшых твораў у пяці ўзроставых групах. З іх дзесятая частка аказалася работамі аўтараў са Слуцка. Творы Аляксандра Вярбіцкага (група 9−11 гадоў), Ганны Бярозка і Караліны Вайніловіч (12−14 гг.), Алены Леановіч (15−17 гг.) адзначаны Дыпломамі І ступені. Дыпломы ІІ ступені атрымалі Валерыя Кручэк і Ганна Бярозка (12−14 гг.), Раман Пайбердзін (15−17 гг.). Дыпломамі ІІІ ступені адзначаны работы Таццяны Мацко (12−14 гг.), Сяргея Марыніча, Алесі Брыгунец, Міхаіла Дайлідава (15−17 гг.).
Уручэнне ўзнагарод пераможцам адбылося 6 красавіка ў Мінску ў Палацы Рэспублікі, у выставачнай зале якога экспануюцца і лепшыя конкурсныя работы.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии