Юбілей пісьменніка-земляка

0

Пісьменніку, лаўрэату літаратурнай прэміі імя Мележа Саюза пісьменнікаў Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Коласа, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Алесю Жуку 1 красавіка споўнілася 60 гадоў.

Аляксандр Аляксандравіч Жук нарадзіўся ў в. Клешава Слуцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Першае апавяданне апублікаваў у 1965 годзе, у 1973 годзе — уступіў у Саюз пісьменнікаў, у 1986−89 гады з’яўляўся сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1989 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».
Акрамя ўласнай творчасці, займаецца літаратурным перакладам на беларускую мову. За плённую працу ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Реклама

Ларыса Лук’янцава

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии