Працяг гісторыі аднаго фотаздымка

0
Реклама

У № 7 «Кур'ера» ад 15 лютага быў надрукаваны допіс пра земляроба-святара Радыёна Нікіфаравіча Бараноўскага і змешчаны фотаздымак. Такі ж самы фотаздымак захоўваецца і ў маім сямейным архіве.

На ім разам, з узгаданым Радыёнам Нікіфаравічам, чатыры хлебаробы — калінінцы, паважаныя, працавітыя хлебаробы-ўдарнікі. Гэтых людзей я добра памятую і ведаю. Першы злева — брыгадзір паляводчай брыгады вёскі Боркі - Малевіч. Другі - Іван Міхайлавіч Калядка, бухгалтар з Папоўцаў, сумленны працаўнік. Трэцяя злева — мая маці, саракашасцігадовая Вольга Сямёнаўна Масюк.
Мне, васьмігадоваму хлопчыку, добра запомніўся 1954 год, ад’езд маці на Усесаюзную сельскагаспадарчую выстаўку ў Маскву і прыезд адтуль.
Тады маці працавала звеньявой у агародна-садовай брыгадзе, дзе вырошчвалі агуркі, памідоры, трускаўкі. Быў дабротны сад з ягаднікамі. Узімку маці працавала ў парніку, дзе рабілі тарфяныя стаканчыкі пад расаду. Увосень даводзілася ездзіць прадаваць агародніну і садавіну не толькі ў Слуцк, але і ў другія гарады: Віцебск, Бабруйск, Мінск…
Мне гэта добра запомнілася: прыходзілася крыху дапамагаць маці і яе сяброўкам. Даводзілася маці працаваць і на іншых паляводчых работах. Стараная жанчына-маці пражыла 90 гадоў.
Хочацца даведацца больш пра слуцкіх дэлегатаў выстаўкі. Думаю, ёсць яшчэ каму адклікнуцца.

Міхаіл Масюк

Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.