Партрэты землякоў у калекцыі Нацыянальнага музея

0

У Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі 30 снежня адбылася прэзентацыя твораў, якія папоўнілі музейны фонд дзякуючы дабрачыннай акцыі Міністэрства замежных спраў. У ліку новых паступленняў два жывапісныя партрэты ўраджэнцаў Слуцка — Яна Пятроўскага і яго маці Юстыні Пятроўскай.

Ян Пятроўскі - адметны дзеяч беларускай эміграцыі. Ён на працягу другой паловы ХХ стагоддзя жыў у ЗША ў горадзе Гайнесвілі, дзе заснаваў дабрачынна-адукацыйны фонд, займаўся літаратурнай, асветніцкай і выдавецкай дзейнасцю.
Нарадзіўся Ян Пятроўскі ў сям'і слуцкіх мяшчан у 1905 годзе, у 1919 годзе разам з маці і сёстрамі выехаў у Вільню, дзе ў выніку паслярэвалюцыйных падзей прыйшлося астацца. Да пачатку Другой сусветнай вайны жыў і працаваў у Заходняй Беларусі, дзе сустракаўся з многімі дзеячамі заходнебеларускай культуры. Сярод іх быў і мастак Пётра Сергіевіч, які ў 1940 годзе напісаў партрэты Яна і яго маці.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии