Кветкі для італьянскай мамы

0

Цягнік павольна рухаўся ад станцыі «Слуцк». Колы ў прыемным перастуку апрабавалі першыя кіламетры чыгункі. Вольга Міхайлаўна ехала з мамаю ў дзіцячы дом-інтэрнат, каб узяць выхаванца гэтай дзіцячай установы на лета, на час школьных канікулаў.

«У вёсцы дзіця знойдзе новых сяброў», — разважалі жанчыны. У мамы Вольгі Міхайлаўны вялікі сад, агарод, дзе кожны год абяцае быць з духмянымі яблыкамі, слівамі, ігрушамі ды вішнямі. Спеюць агрэст, парэчкі, маліна… А ў сажалцы, што ў канцы агарода, ад спякоты адпачываюць плотка, карасі і нават шчупакі. Усё гэта напомніць дзіцяці пра дом, пра сцяжынку, якая вядзе з хаты, і пра матулю, якая дала жыццё.
Маляўнічы куток незнаёмага дома-інтэрната размясціўся на беразе штучнага вадасховішча на ўскрайку маладога лесу. На адной са сцяжынак Вольгу Міхайлаўну і яе маму сустрэла вясёлая, гаманлівая група выхавальнікаў, якія вярталіся з прагулкі. Раптам адна прыгожая дзяўчынка пакінула шчабятлівую дзетвару і, не звяртаючы ўвагі на выхавальнікаў, кінулася на рукі да Вольгі Міхайлаўны:"Мама, мама, ты мяне знайшла! Вазьмі мяне, мама, на рукі, і маю сяброўку вазьмі. У яе таксама няма мамы…".
Насценька — так назвала сябе дзяўчынка — шчыра абняла «маму» за шыю сваімі маленькімі ручкамі, пяшчотна прытулілася да шчакі: «Мама, я цябе люблю, мая мама…». У Вольгі Міхайлаўны ад нечаканасці з вачэй пацяклі слёзы. Да горла падступіў нейкі цвёрды камок, перашкаджаючы вымавіць словы ў адказ. Гэтая малая ўсё шчабятала: «Мама, не плач! Я ж цябе знайшла!».
Гэтая дакладная гісторыя вось ужо каторы год штурхае мяне да разважанняў. Больш за 30 тысяч сірот выхоўваецца дзяржавай. Многія чужыя людзі клапоцяцца пра такіх дзяцей, бяруць на выхаванне ў сваі сем'і. Штогод запрашаюць да сябе на адпачынак іспанскія, нямецкія, італьянскія сем'і, якія ствараюць для дзетак, пазбаўленых бацькоў, атмасферу любві і сямейнага дабрабыту. Але напрыканцы снежня 2006 года італьянскія сем'і, якія хацелі прыняць на калядныя святы дзяцей з беларускіх дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў, вымушаны былі змірыцца з тым, што планам гэтым здзейсніцца не суджана. Нашы ўлады дазволілі выезд сіратам толькі групамі. Але ж зімой ў Італіі няма месцаў, дзе б можна было прыняць групы дзяцей… Гэтыя дзеянні беларускіх уладаў выкліканы гісторыяй з выкраданнем беларускай дзяўчынкі Вікі Мароз, якую памятаюць многія.
У Сарагоўскай школе імя Герчыка вучацца каля дзесяці былых выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў. Ніводны з іх гэтай зімой не паехаў адпачываць ў Італію. Уражаннямі ад паездак у Італію яны дзеляцца з чытачамі «Кур'ера».

Реклама

Коля Міцько, вучань 10-га класа: «Десять лет подряд я встречал Рождество и Новый год в Италии. За это время у меня там появились друзья. Во время летних каникул с итальянскими школьниками участвую в различных спортивных соревнованиях. На одних таких соревнованиях я выиграл Золотой кубок».

Віка Міськевіч, вучаніца 6-га класа: «Мне очень жалко, что этой зимой я не смогла навестить свою итальянскую маму Франческу и приёмных сестёр Клауди и Анни. Этим летом я была у них в гостях. Мы много времени проводили на море, занимались подводным плаванием и подводными съёмками».

Ваня Пражэнік, вучань 11-го класа: «Зимой в Италию я не езжу, только летом. В основном все два месяца играю в футбол. Мечтаю стать профессиональным футболистом. Депутат Иван Семененя подарил мне уже два футбольных мяча. Но, к сожалению, в юношескую школу олимпийского резерва я не попал. Итальянские друзья в будущем обещают мне помочь в достижении своей мечты, получить высшее образование и стать профессиональным спортсменом».

Пра лёс сацыяльных сірот я размаўляў з былой супрацоўніцай Старадарожскага дома-інтэрната Лідзіей Папіевай. Лідзія Аляксандраўна выхавала дзвюх дачок — сваю і прыёмную. Яна пераканана, што сірот трэба выхоўваць у сем’ях. Але ж ці кожная беларуская сям’я вырашыцца ўзяць на выхаванне ці проста на канікулы дзіця-сірату?
«У сям'і няма малазначымых і другасных пытанняў. Тут усё абавязвае штодзённымі клопатамі і ўвагай», — лічыць Лідзія Папіева. Зразумела, што ўсяго гэтага выхаванцы дзіцячых дамоў пазбаўлены. Пагэтаму і гатовы адчыняць сваі сэрцы і называць мамай італьянку Франчэску, якая здольная дарыць сваё каханне не толькі родным дзецям.

Міхаіл Тарасевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии